Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю. Падабед: “Самы малалікі “шлях” за ўсю гісторыю акцыі”


Паводле дадзеных камандзіра палка менскай міліцыі асобага прызначэньня Юрыя Падабеда ў “Чарнобыльскім шляху” ў мінулую суботу ўзяла ўдзел каля 500 чалавек. “Гэта быў самы малалікі “Чарнобыльскі шлях” за ўсю гісторыю правядзеньня гэтай акцыі” – сказаў ён. Палкоўнік Падабед адзначыў, што “ў асноўным у калёне ішлі вельмі маладыя людзі” і дадаў, што “ня варта ўцягваць дзяцей у палітыку і хаджэньне па вуліцах”.

Кіраўнік палка міліцыі асобага прызначэньня таксама адзначыў удзел у акцыі актывістаў руху сэксуальных меншасьцяў і той чыньнік, што ўдзельнікі акцыі на некалькі хвілінаў перакрывалі дарожны рух па вуліцы Сурганава.

Сама шматлюдны “Чарнобыльскі шлях” адбыўся ў Беларусі ў 1996 годзе, тады ў ім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Акцыя тады суправаджалася жорсткімі сутыкненьнямі паміж дэманстрантамі і сіламі правапарадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG