Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над праваабаронцам П.Левінавым працягваецца


Падчас затрыманьня 27 сакавіка міліцыянты абвінавацілі яго ў непадпарадкаваньні і брыдкаслоўі.


На знак пратэсту супраць апошняга абвінавачаньня віцебскі прадстаўнік БХК прыйшоў у Першамайскі райсуд у майцы з надпісам “Нецензурно не выражаюсь”.

Абвергнуць абвінавачаньне ў непадпарадкаваньні міліцыянтам і дробным хуліганстве Павал Левінаў спрабуе цягам ужо чацьвёртага судовага працэсу. Суд над ім распачаўся яшчэ 28 сакавіка.

На сёньняшнім судовым пасяджэньні ён восем разоў патрабаваў адводу судзьдзі Першамайскага райсуду Алены Жук, якая не задаволіла восем ягоных хадайніцтваў, у тым ліку пра далучэньне да справы дакумэнтаў, якія могуць пацьвердзіць ягоную невінаватасьць.

Адзінае, на што пагадзілася судзьдзя, — гэта выклікаць у суд супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі ператрус у кватэры журналіста Вадзіма Баршчэўскага, каля якой затрымалі праваабаронцу, і міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманьне.

Наступнае судовае паседжаньне адбудзецца 23 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG