Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест газу – ізноў на дровы


У райцэнтры Расоны зачыняюць кацельню, якая ўсяго паўгады таму была пераведзена на прыродны газ. І ўжо будуюць новую -- каб па-ранейшаму працавала на дровах.


Неабходнасьць кансэрвацыі кацельні на прыродным газе кіраўніцтва раёна абгрунтоўвае “энергазьбрагальнай” дырэктывай Аляксандра Лукашэнкі. Намесьнік старшыні Расонскага райвыканкаму Пётр Лапіцкі кажа, што ўвядзеньне новага аб'екта дазволіць радыкальна пазьбегнуць залежнасьці ад падаражаньня газавай сыравіны, бо новая кацельня будзе працаваць на мясцовых відах паліва – на драўніне, якую будуць нарыхтоўваць для Расонаў ажно ў трох лясгасах: Расонскім, Полацкім і Наваполацкім.

Склады для назапашваньня драўніны мяркуюць абсталяваць таксама за межамі раёну – у Шумілінскім лясгасе. Транспартныя выдаткі ня лічацца стратнай часткай гэтага праекту, на які з дзяржаўнага бюджэту выдаткавана 3,6 мільярдаў рублёў, бо новае будаўніцтва будзе ўзорным для ўсяе Беларусі ў рэчышчы змаганьня за эканомію: падобныя аб'екты ўжо ўведзеныя ў Радашковічах і Узьдзе, але яны маюць значна меншыя магутнасьці. Таму Расонская кацельня на дровах мусіць стаць флагманам сучаснага энэргазьберажэньня, хаця акупіць сябе, паводле праекту, яна зможа толькі праз 10 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG