Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бясплатнае навучанне, самая нізкая плата за кватэру...”


Пра што пісалі беларускія газэты 18 красавіка ў розныя гады мінулага.


“Дзянніца” на гэтым тыдні 1918 году піша: “Усе газэты абляцела вестка аб тым, што Беларусь абвешчана незалежнай народнай рэспублікай. Ці прауду, ці непрауду гавора яна — праканацца цяжка. Цяжэй гэтаго праведаць тыя варункі і абставіны, пры якіх усе гэта памайстравалася... Есць апаска, і апаска вахкая, што наша краіна атрымала у нямецкум падарунку пад тулям “незалежнасці”, залежнасць дубальтовую, як у эканамічным, гэтак і у культурна-нацыянальным значэньню...”

“Савецкая Беларусь” у 1928 годзе паведамляе пра краязнаўчую выставу: “Сярод фатаграфій асабліва выдатныя т.Сербава. Даволі багата прадстаўлен аддзел зарысовак беларускага ткацтва. Тут сабраны вельмі прыгожыя і ўдалыя ўзоры нашага народнага ткацтва. Гледзячы на іх, проста робіцца дзіўным, чаму да гэтага часу ў нас нічога ня зроблена, каб гэтыя гарманічныя ўзоры перанесьці ў прамысловае ткацтва, ці хоць бы ў саматужныя майстэрні”.

Пад рубрыкай “Мінчане горача ўхваляюць новую Канстытуцыю БССР” “Вячэрні Мінск” у 1978 годзе адзначае: “У нас створаны ўсе ўмовы для таго, каб дзеці сталі прадаўжальнікамі справы сваіх бацькоў і маці, актыўнымі будаўнікамі новага, камуністычнага грамадства. Бясплатнае навучанне, чаго няма ні ў адной капіталістычнай краіне, добраўпарадкаванае жыллё, самая нізкая плата за кватэру, за наведанне дашкольных устаноў... Бацькам застаецца толькі добрасумленна ставіцца да выхавання дзяцей”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG