Дракахруст: Напярэдадні адзін з кіраўнікоў расейскай дэлегацыі Канстанцін Касачоў заявіў, што Расея будзе дабівацца на сэсіі вяртаньня Беларусі ў Раду Эўропы. Наколькі гэта ўдалося?
Гальпяровіч: Акрамя Канстанціна Касачова ахвотных выступіць ад расейскай дэлегацыі адносна злоўжываньняў у крымінальнай сыстэме Беларусі знайшлося шмат. Выступілі два прадстаўнікі ЛДПР, некалькі прадстаўнікоў кампартыі. Атрымалася так, што Расея была адзіным адвакатам беларускіх уладаў.
Дракахруст: Якія асноўныя тэзы гэтага дакладу, прадстаўленага юрыдычнай камісіяй асамблеі?
Гальпяровіч: Там гаворыцца, што камісія “глыбока шкадуе аб шматлікіх фактах палітычна матываваных злоўжываньняў у сыстэме правасудзьдзя, якія мелі і па-ранейшаму маюць месца ў Рэспубліцы Беларусь”. Насамрэч гэта дастаткова дыпляматычныя словы, а сам даклад дастаткова цьвёрды. Асабліва абурыла асамблею тое, што арыштоўвалі за распаўсюджваньне дакладу самой ПАРЭ аб зьнікненьні ў Беларусі людзей.
У дакладзе гаворыцца, што палітычных апанэнтаў беларускай улады садзяць у турму на адвольных падставах, у прыватнасьці па крымінальных артыкулах, абвінавачваючы ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў ці ў махлярстве, гаворыцца таксама пра тое, што працягваецца перасьлед палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Дракахруст: Як праходзіла дыскусія, ці пярэчыў хто тэзам дакладу?
Гальпяровіч: Што ж казалі на гэта расейскія дэпутаты? Напрыклад, Леанід Слуцкі, адзін з кіраўнікоў камітэту Дзярждумы па міжнародных справах, казаў, што Хрыстасу Пургурыдэсу трэба падумаць, як бы ён паставіўся да таго, што кіпрскую апазыцыю нехта фінансаваў бы з-за мяжы. Камуністка Сьвятлана Гарачава сказала, што нельга разглядаць такі даклад без прадстаўнікоў Беларусі і папрасіла даведацца, ці запрашаліся прадстаўнікі Беларусі, каб паўдзельнічаць у дыскусіі. А Аляксей Астроўскі, правая рука дастаткова адыёзнага палітыка Ўладзімера Жырыноўскага, сказаў, што ня дзіўна, што “ў Беларусі народ любіць свайго прэзыдэнта, бо там няма такой распаўсюджанай, як у некаторых краінах Рады Эўропы, прастытуцыі і наркаманіі”.
Дракахруст: А якім быў вынік дыскусіі?
Гальпяровіч: Выступы расейскай дэлегацыі ў абарону афіцыйнай Беларусі не перашкодзілі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ўхваліць даклад, які зрабіў Хрыстас Пургурыдэс.
А ў ім сярод рэкамэндацыяў, якія даюцца беларускім уладам, – адмяніць закон 71-3 ад сьнежня 2005 году, так званы “антырэвалюцыйны закон”, і ў прыватнасьці 193-ы артыкул Крымінальнага кодэксу, які абвяшчае крымінальным злачынствам дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Таксама прапануецца Эўразьвязу і ЗША працягваць ужываць адрасныя санкцыі адносна тых беларускіх службовых асобаў і арганізацыяў, якія перасьледуюць іншадумцаў. Прапаноўваецца замарожваць рахункі гэтых арганізацыяў і асобаў, адмаўляць ім у візах і г.д.
Дракахруст: Каму ўсё ж збольшага адрасаваныя рэкамэндацыі асамблеі?”
Гальпяровіч: Відавочна, што Рада Эўропы не спадзяецца на якія б там ні было заклікі да беларускіх уладаў. Яна зьвяртаецца не да іх, а да асобаў, да судзьдзяў, пракурораў, супрацоўнікаў міліцыі, іх заклікаюць быць мужнымі і не выконваць таго, што можна назваць злачыннымі загадамі, ня ўдзельнічаць у процізаконным перасьледзе апазыцыянэраў.
Кіраўніцтва Рады Эўропы, большасьць краінаў Рады Эўропы страцілі надзею дамовіцца пра тое, каб беларускія ўлады пачалі па-сапраўднаму зь імі супрацоўнічаць. Нядаўна старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Люіс Марыя дэ Пуч сказаў, што ў сваіх размовах з кіраўніцтвам Беларусі ён не заўважыў якога б там ні было жаданьня лідэраў гэтай краіны далучыцца да такой арганізацыі, як Рада Эўропы.