Зарэгістраваны ў Літве Незалежны Інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў вынікі апытаньня грамадзкай думкі Беларусі, праведзенага ў сакавіку. Якія новыя тэндэнцыі выявілі сацыёлягі?
Цыганкоў: “Што вам падалося самым паказальным у гэтым апытаньні? Што сьведчыць пра зьмену стаўленьня грамадзтва да той ці іншай праблемы?
Сасноў: “Што тычыцца стаўленьня рэспандэнтаў да таго, што адбываецца ў краіне, то можна сказаць, што той перапалох, які адбываўся ўзімку ў Беларусі пасьля нафтагазавы праблемаў, трошкі зьнік. Калі ў сьнежні можна было канстатаваць, што гэты канфлікт паўплываў на пагаршэньне стаўленьня насельніцтва да таго курсу, які праводзіць улада ў краіне, то сёньня можна сказаць, што гэтае стаўленьне стабілізавалася і нават троху пацяплела..”
Цыганкоў: “Вы, напэўна, маеце на ўвазе, што рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі упершыню за апошні год узьняўся ў параўнаньні з сьнежнем на 2,6 працэнтаў і склаў 42,5%. Хаця да гэтага ён увесь час зьніжаўся..”
Сасноў: “Так, і пік гэтага зьніжэньня якраз прыйшоўся на сьнежань – і вось цяпер троху павысіўся. Але трэба мець на ўвазе, што за гэты пэрыяд беларускія ўлады атрымалі ад Расеі значны крэдыт, і гэтыя грошы дазволілі ў пэўным сэнсе “купіць” электарат, які ў нас вельмі падатлівы на такія “пакупкі”.”
Цыганкоў: “Дасьледаваньне НІСЭПД паказвае, што погляды вельмі многіх беларусаў супадаюць з поглядамі апазыцыі. Большасьць выступае супраць адмены ільготаў, падтрымлівае тое, што прэса павінна адлюстроўваць пазыцыю грамадзтва, а не дзяржавы. Але тая ж большасьць паказвае нежаданьне публічна адстойваць нават свае эканамічныя інтарэсы”
Сасноў: “Ад словаў вельмі вялікая дыстанцыя да дзеяньняў. Кожны можа сказаць нешта рэзкае, асабліва на кухні, але калі дойдзе да справы, большасьць “пойдзе ў кусты”
Цыганкоў: “З пункту гледжаньня цяперашніх электаральных настрояў ці можна прадказаць, як пройдуць парлямэнцкія выбары восеньню?”
Сасноў: “Можна адзначыць, што насельніцтва вельмі дрэнна ставіцца да той арганізацыі выбараў, як гэта адбываецца ў Беларусі. Ім не падабаецца, што не дазваляецца ўсіх удзельнікам выбараў быць прадстаўленымі ў выбарчых камісіях, мець родны доступ да СМІ, мець магчымасьць перападлічваць галасы за ўчастковымі камісіямі.
Усё гэта людзям не падабаецца. Але на пытаньне, што б вы зрабілі, калі б даведаліся, што парлямэнцкія выбары сфальшаваныя, большасьць (38 працэнтаў) адказвае – “нічога”, яшчэ 35 працэнтаў гатовыя пагаварыць пра гэта з сваімі знаёмымі і толькі 6 працэнтаў гатовыя выйсьці на вулічную акцыю пратэсту. Але колькі з іх рэальна пойдзе?..”