Узнагароду ад імя прэзыдэнта Нямеччыны ўручыў амбасадар у Беларусі Гэбхарт Вайс.
У прэсавым рэлізе амбасады адзначаецца, што гэты ордэн — “знак прызнаньня асаблівых заслуг спадара Левіна ў справе прымірэньня і ўзаемаразуменьня паміж грамадзянамі Беларусі і Нямеччыны”.