Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браты Скрабцы спынілі галадоўку


Сёньня браты Сяргей і Аляксандар Скрабец вырашылі спыніць сваё галадаваньне. Яно цягнулася 22 дні.


У размове з нашым радыё Сяргей Скрабец сказаў, што ёсьць некалькі прычынаў для такога рашэньня. Прынамсі, яны ўжо з цяжкасьцю пераносяць галадоўку. Да таго ж, трэба захаваць сілы на 2-е красавіка -- заўтра яны праводзяць на плошчы Бангалёр рок-канцэрт «За свабоду палітвязьняў».

Сяргей Скрабец таксама сказаў, што цяпер у эстафэтнай галадоўцы бяруць удзел каля 20 чалавек: «Мы з братам зьвяртаемся да іх з прапановай, каб і яны спынілі галадоўку. Аднак кожны будзе вырашаць гэта самастойна. Прыкладам, я ўжо размаўляў з Алегам Алкаевым. Але ён сказаў, што будзе працягваць галадаваць”.

Галадоўка пачалася 10-га сакавіка з патрабаваньня вызваліць палітвязьня Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG