Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З галадоўкі выйшаў М. Аўтуховіч, далучыўся І. Рынкевіч


Працягваецца эстафэтная галадоўка з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна і спыненьня рэпрэсій супроць актывістаў апазыцыі. Ад сёньня да патрабаваньняў далучылася яшчэ адно – спыненьне ціску на незалежных журналістаў.


Усяго акцыя, якая пачалася 10-га сакавіка, ахапіла дзесяткі актывістаў. Найбольш -- 19-ы дзень -- галадуюць у Менску палітыкі, браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы. У Нямеччыне працягваюць галадаваць былы міліцыянт Алег Алкаеў і ягоны сын Вячаслаў. Днямі эстафэту галадоўкі прынялі былы адвакат Ігар Рынкевіч, актывісты Сяргей Галаганюк, Сяргей Салдаценкаў, Дар’я Зялінская, журналіст “Народнай волі” Віталь Гарбузаў, актывіст АГП Міхаіл Васільеў.

Некаторыя спынілі свой ўдзел ў галадоўцы ў сувязі са станам здароўя. Гэтак зрабілі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, праваабаронца Людміла Гразнова, маці арыштаванага актывіста Тацяна Кім, актывіст Алесь Стральцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG