Вандалы пакінулі сымболіку незарэгістраванай НБП (так званых нацболаў). Выпадак здарыўся ў ноч на суботу, міліцыя ўжо пабывала на месцы паводле выкліку ЖЭСу, вокны якога былі таксама пабітыя.
Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў “Свабодзе”, што ён “не верыць у тое, што гэта зрабілі якія-небудзь нацболы”:
“Гэта зрабілі вучні спэцыяльных навучальных установаў, за якімі стаяць сілы, якім не падабаецца курс апазыцыі на эўрапейскую будучыню Беларусі”.
Гэта ня першы выпадак вандалізму ў гэтым месцы. Летась у сядзібу БНФ двойчы выклікалі супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з актамі вандалізму, а пазалетась выклікалі групу сапёраў, калі нехта падкінуў муляж гранаты. Дагэтуль вандалаў не знаходзілі.