Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы ацэньваеце вынікі сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску?


Апытаньне на вуліцах Менску

Бачыў у навінах, як зьбівалі людзей, і думаю, што гэта няправільна

Карэспандэнтка: “Як вы ацэньваеце вынікі сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску?”

Юнак: “Я бачыў у навінах, як зьбівалі людзей, і думаю, што гэта няправільна. Людзі правільна мітынгуюць. Бо Лукашэнка, хоць ён і разумны крыху, але ў нас дыктатура”.

Юначка: “Гэта ня можа быць нармальна, калі ў гэтай краіне нельга выйсьці на вуліцу, каб выказаць свой пратэст мірным шляхам”.

Спадар: “Мы, беларусы, шмат да чаго прывыклі. Магло б быць і горш. А таму добра, што хоць так адбылося”.

Спадарыня: “Я вяла дзіця з садка, і мы не маглі прайсьці. Вось я жыву ў гэтым доме, усё гэта пад маімі вокнамі. Тут міліцыя стаіць, агароджы, турнікеты. Куды вы, жанчына, ідзяце? Я з крамы, з сумкамі, зь дзіцем, куды я іду? Дадому я іду! Вунь школа, людзі ідуць, а тут усё гэта. Навошта гэта патрэбна, я ня ведаю. Проста каб людзям не забаранялі, яны б пастаялі, спачувальнікі таксама, і разышліся. А вось гэтая дэманстрацыя сілаў і мускулаў — гэта, па-мойму, дарэмна”.

Спадар: “Я адмоўна да гэтага стаўлюся”.
Кожны чалавек мае права выказваць сваю думку, у тым ліку шляхам дэманстрацый, маніфэстацый

Карэспандэнтка: “Як вы ацэньваеце вынікі сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску?”

Юнак: “Няправільна гэта. Людзі выказваюць сваю думку, а іх за гэта зьбіваюць. Кожны чалавек мае права на свабоду слова”.

Спадарыня: “Вы ведаеце, у мяне няпэўнае меркаваньне. З аднаго боку, тое, як паводзіліся ўлады, гэта для мяне адмоўны момант. А зь іншага, я днямі езьдзіла на экскурсію з прадстаўнікамі БНФ, і яны паводзіліся вельмі брыдка. У прыватнасьці, на мяжы ўчынілі скандал. А таму ні станоўчага, ні адмоўнага меркаваньня сказаць не магу”.

Спадар: “Я пра гэта ня чуў, бо прынцыпова не гляджу тэлебачаньня, асабліва беларускага. А што тычыцца зьбіцьця людзей, то вельмі адмоўна. Кожны чалавек мае права выказваць сваю думку, у тым ліку шляхам дэманстрацый, маніфэстацый. Як гэта адбываецца ў любой дэмакратычнай дзяржаве”.

Спадарыня: “Канечне, гэта жахліва. Калі такое адбываецца, то гэта проста жахліва. Спачуваю і нам, і вам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG