Са слоў Станіслава Судніка, генэрал Кандратовіч нарадзіўся ў Лідзкім раёне, блізу Ваверкі, і пахаваны быў у Лідзе, аднак ягоныя парэшткі ў сярэдзіне 90-х гадоў па жаданьню ўнука былі перанесеныя ў Воранава, дзе зараз ёсьць помнік побач з праваслаўнай царквой.
Імя генэрала Кандратовіча, на думку С.Судніка, доўгі час было менш вядомае, чым іншых лідэраў БНР, але летась аб ягоным жыцьцёвым шляху была выдадзена кніга.