Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задайце пытаньне памочніку дзяржсакратара ЗША


Увечары ў сераду, 26 сакавіка, на пытаньні Радыё Свабода адкажа прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Дэйвід Крэймэр.


Вы можаце загадзя самі задаць яму пытаньне ў камэнтары да гэтага матэрыялу альбо праз смс-паведамленьне на мабільны нумар 391-22-24.

24 сакавіка Дэйвід Крэймэр быў прызначаны на пасаду памочніка дзяржсакратара ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносінаў.

Дэйвід Крэймэр – адна з ключавых асобаў у фармаваньні палітыкі ЗША адносна Беларусі. Ён неаднаразова сустракаўся ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзкімі дзеячамі, у тым ліку і з Ірынай Казулінай. Летась ён вёў перамовы ў Менску зь беларускімі ўрадоўцамі аб магчымых шляхах паляпшэньня двухбаковых адносінаў, у прыватнасьці аб вызваленьні палітычных вязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG