Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тры гарадскія раёны: Сталінскі, Варашылаўскі, Кагановіцкі”


Пра што пісалі беларускія газэты 21 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Звязда” ў 1938 годзе друкуе афіцыйную інфармацыю: “Улічваючы значны рост насельніцтва Менска і неабходнасць набліжэння кіраўніцтва советаў да насельніцтва, прэзідыум ЦВК БССР пастанавіў арганізаваць у горадзе Менску тры гарадскія раёны: Сталінскі, Варашылаўскі, Кагановіцкі. Прэзідыумам зацверджаны граніцы раёнаў і прапанавана Менскаму гарадскому совету да 25 сакавіка гэтага года стварыць оргкамітэты райсоветаў па Сталінскаму, Варашылаўскаму і Кагановіцкаму гарадскіх раёнах”.

“Беларус” у сакавіку 1968 году нагадвае пра ліст 12 савецкіх грамадзян, адрасаваны зьезду 67 камуністычных партыяў у Будапэшце: “Яны зьвінавацілі савецкі рэжым у “здушэньні свабоды чалавека ў нашым краі”. Падпісаныя пад лістом прыгадалі нядаўнія судовыя працэсы супраць розных інтэлектуалістых і пісьменьнікаў, якіх судзілі супраць усякіх правілаў правасудзьдзя й засудзілі толькі за тое, што яны мелі “вольную думку”.

“Народная воля” ў 1998 годзе друкуе ліст з Магілёву: “У горадзе Магілёве знаходзіцца сем помнікаў Ул.Леніну, з іх большая частка знаходзіцца ў дрэнным стане і не мае ніякай мастацкай вартасці... Усведамляючы ўсё карыснае, што зрабіла частка рабочых, сялян і інтэлігенцыі — прыхільнікаў поглядаў Ул.Леніна, лічым мэтазгодным правесці экспертызу помнікаў Ул.Леніну і частку замяніць на выявы хрысціянскіх святых ці сапраўдных беларускіх герояў. Гэта будзе прыкладам усеагульнага прымірэння і пакаяння”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG