Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мэзіса Яраслаў Раманчук паведаміў нашаму радыё:
“Такі рэзкі рост можа тлумачыцца дзьвюма прычынамі. Першая – кошты на нафту і газ, якія атрымлівае Беларусь з Расеі, павялічыліся параўнальна з пачаткам мінулага году. І другая – аб’ёмы паставак энэрганосьбітаў у нашу краіну таксама павялічыліся.
Калі такія тэмпы захаваюцца, дык па выніках 2008 году адмоўнае сальда гандлю з Расеяй тэарэтычна можа ўзрасьці да 15 мільярдаў даляраў, параўнальна з 8 мільярдамі летась. Але, я не думаю, што яно павялічыцца аж у два разы, паколькі вынікі аднаго месяца не даюць права фіксаваць такую тэндэнцыю. Тое, што адмоўнае сальда сёлета ўзрасьце, я не сумняваюся, але рост яго, як мне падаецца, будзе меншым чым удвая”.