Як заявіў у размове з ВВС прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Майк Блэйкмар, “калі прэзыдэнт Беларусі сапраўды хоча палепшыць свой імідж, то пра гэты яго намер больш скажуць учынкі, а не словы, якімі прыгожымі яны б ні былі”.
Паводле Блэйкмара, беларускі кіраўнік “павінен спыніць перасьлед і арышты сваіх праціўнікаў, вызваліць з турмаў палітвязьняў, а таксама зрабіць тое, каб у краіне было адменена сьмяротнае пакараньне”
Паводле брытанскіх назіральнікаў, Лукашэнка, праўдападобна, стане самай цяжкай задачай за ўсю кар’еру 66-гадовага майстра PR.
Лорд Бэл, які пасьпяхова кіраваў выбарнымі кампаніямі Маргарэт Тэтчэр, ствараў імідж шэрагу міжнародных кампаніяў, сустрэўся зь беларускім кіраўніком у Менску на мінулым тыдні. Размова ішла пра выпраўленьне адыёзнай рэпутацыі Беларусі.