Аднак, паводле яго Беларусь, "як і любая іншая краіна, свабодная фармаваць свае дыпляматычныя адносіны з ЗША ці любой іншай краінай".
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адзначыў, што для ЗША важна і неабходна пакінуць у Беларусі высокі ўзровень дыпляматычнага прадстаўніцтва і працягнуць ціск з мэтай вызваленьня Аляксандра Казуліна, а таксама "працу па іншых праваабарончых пытаньнях".
Том Кейсі падкрэсьліў гатоўнасьць ЗША "захаваць амбасаду ў беларускай сталіцы на чале з добрым амбасадарам".