Як і ў Менску, у якасьці тэксту вырашана ўзяць прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.
Праводзіць дыктоўку будуць супольна гарадзкія арганізацыі ТБШ і ТБМ. Усе, хто захоча пісаць яе, атрымаюць асадкі з надпісам: “Удзельніку агульнабеларускай дыктоўкі. Горадня, 22.03.2008”.
Створаны прызавы фонд: самы малады і самы стары з удзельнікаў атрымаюць падарункі. Пра гэта паведаміў грамадзкі актывіст Павал Мажэйка. Ён таксама зазначыў, што арганізатары спадзяюцца на актыўнасьць гарадзенцаў і просяць іх не баяцца ўдзелу ў дыктоўцы, бо яна ня будзе менавіта тэстам на веданьне мовы.