“Увага прадстаўніка ЗША была зноў зьвернутая на настойлівую рэкамэндацыю беларускага боку аб скарачэньні колькасьці пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску” — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні МЗС Беларусі.
Дыпляматычны канфлікт паміж дзьвюма краінамі ўзьнік пасьля таго, як ЗША ўвялі абмежавальныя захады датычна дзяржаўнага канцэрну “Белнафтахім”. Амбасадара Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова адклікалі “для кансультацыяў”. Адначасна беларускія ўлады настойліва рэкамэндавалі амбасадарцы ЗША Карэн Ст’юарт таксама пакінуць Беларусь з аналягічнай мэтай. 12 сакавіка яна выехала зь Беларусі.