25 сакавіка ў цэнтры польскай сталіцы (а 18-й, каля помніка Мікалаю Каперніку) адбудзецца маніфэстацыя, мэта якой, паводле аднаго зь лідэраў “свабоднай Беларусі” Яна Мэнцвэля, “у дзень беларускай незалежнасьці паказаць бліжэйшым суседзям палякаў – беларусам, што ў змаганьні за дэмакратычныя перамены ў іхнай краіне, іх падтрымліваюць і іншыя народы”.
У сваю чаргу 30 сакавіка на Замкавым пляцы Варшавы адбудзецца буйны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, у якім возьмуць удзел зоркі беларускай і польскай музыкі Станіслаў Сойка, Лявон Вольскі, Юстына Стэчкоўска, Ігар Варашкевіч, Руся ды іншыя.
Частка канцэрту будзе ў наўпроставым эфіры трансьлявацца некалькімі радыёстанцыямі і тэлеканаламі “TVP info” і “Белсат” (пачатак а 21.30 паводле менскага часу).
Больш інфармацыі: www.solidarnizbialorusia.pl