Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вартая ахова Белавескай Пушчы Дыплёму Эўропы?


Анонс падзеяў тыдня.


17 сакавіка
ў Страсбуры на паседжаньні групы экспэртаў па прысуджэньні дыплёмаў запаведным тэрыторыям разгледзяць пытаньне аб падаўжэньні для Белавескай пушчы дыплёма Рады Эўропы. Прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці неаднаразова накіроўвалі ў Камітэт Рады Эўропы лісты, дзе заклікалі не працягваць “Дыплём” без пільнай праверкі Белавескай Пушчы на наяўнасьць прыродааховы. Камэнтуе падзею эколяг Валер Дранчук, аўтар кнігі “Белавеская пушча: SOS”:

“Пазыцыя ў нас, прадстаўнікоў грамадзкасьці, якая даўно сочыць за сытуацыяй у Белавескай пушчы, гэткая: “Дыплём Эўропы” павінен працаваць на захаваньне біялягічнай разнастайнасьці пушчы. Пакуль што менавіта гэтая яго функцыя не працуе”.

Напярэдадні Міжнароднага Дня барацьбы з сухотамі ў Менску прэзэнтуюць адмысловую праграму..

Прэзэнтацыя сумеснага праекту Міністэрства аховы здароўя Беларусі і ПРААН “Падтрымка Дзяржаўнай праграмы “Сухоты” ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца ў аўторак 18 сакавіка. Пра маштабы і магчымасьці праекту распавядае спэцыяліст у інфармацыйнай працы праекту Ірына Каранчук :

Каранчук: “Нашай краіне выдзелены буйны грант для барацьбы з сухотамі. На суму 14,2 мільёнаў даляраў ЗША. Гэта грант Глябальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй паводле праграмы разьвіцьця ААН. Асноўныя атрымальнікі гранту – Міністэрства аховы здароўя, Дэпартамэнт па выкананьні пакараньняў МУС і “Чырвоны крыж”.

1
9 сакавіка а 18-й гадзіне на сядзібе БНФ у Менску распачне працу выстава творчай суполкі “Пагоня”. Распавядае кіраўнік суполкі мастак Аляксей Марачкін:

: “У асноўным, гэта традыцыйныя працы. Некаторыя зь іх мы ўжо бачылі, а плякаты, прыкладам, – новыя. Ідэя, зразумела, адна: свабода, незалежнасьць, Беларусь”.


20 сакавіка – апошні дзень працы чарговай 301-я сэсіі Адміністратыўнай Рады Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэнэве. Прадстаўляў Беларусь на сэсіі міністар працы і сацыяльнай абароны Уладзімер Патупчык.

Чаго чакаць ад працы адміністратыўнай рады МАП і ўдзелу ў ёй міністра? Разважае над пытаньнем старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:

“Гэта той выпадак, калі працэс бывае не менш значны за вынік. Сэсія адміністратыўнага савету павінна прадэманстраваць беларускаму ўраду – і хутчэй за ўсё гэтак і будзе – што ніколі, ні пры якіх абставінах Міжнародная арганізацыя працы ня зьменіць сваё стаўленьне да беларускага пытаньня, ня будзе карэктаваць сваю пазыцыю ў бок памякчэньня, будзе і надалей прынцыпова ставіцца да патрабаваньня выканаць усе без выключэньня рэкамэндацыі МАП спыніць парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі”.

Зусім нядаўна беларусам адмаўлялі на мяжы ў выезьдзе, ставячы штамп “У выезьдзе адмоўлена”. Пасьля шэрагу публікацыяў загадчык прэс-цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка абяцаў выправіць сытуацыю праз 2 тыдні. 21 сакавіка, па ягоных словах, адмаўляць у выезьдзе пачнуць пісьменна.

“Пачнуць з’яўляцца, так. Па меры паступленьня штампаў будзем уводзіць ва ўсіх пунктах пропуску”.

У чацьвер і пятніцу, 20 і 21 сакавіка, партыя БНФ “Адраджэньне” плянуе правесьці для ўсіх ахвотных экскурсіі па гістарычных месцах Менску. Распавядае старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка:

“Экскурсіі па памятных мясьцінах БНР. Гэта дом, дзе была абвешчана БНР – Валадарскага, 9; Будынак, дзе адбыўся другі Сход, - недалёка ад Палаца прафсаюзаў, дамок па праспэкце Незалежнасьці; гэта Купалаўскі тэатар, дзе адбываўся першы ўсебеларускі сход і дзе была прынятая першая Устаўная грамата прынятая. Ну, вось гэтыя месцы найперш”.


22 сакавіка ў Празе пад патранатам міністра замежных справаў Чэхіі адбудзецца сустрэча ў гонар 90-годзьдзя БНР. З дакладамі на ёй маюць выступіць Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Павал Севярынец ды Ян Румл — былы дысыдэнт, цяпер — кіраўнік ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь”. Таксама сярод выступоўцаў мае быць Уладзімер Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік аддзелу ваеннай гісторыі Інстытуту гісторыі АН. Ён прэзэнтуе свой даклад у тэме “Беларускі вайсковы рух у 1917-1921 гадох”.

“Дастаткова маладасьледаванае пытаньне – беларускі вайсковы рух. Распачаўся ён адразу пасьля літоўскай рэвалюцыі. Гэты пачын быў падтрыманы і пазьней, - узгадаем і Слуцкі збройны чын, дзейнасьць беларускай вайсковай камісіі, і палескі паход Булак-Булаховіча...Усё пералічанае трэба разглядаць у агульным кантэксьце. Таму я лічу, што тэма гэтая – вельмі важная”.

23 сакавіка адбудзецца агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Ініцыятар мерапрыемства палітоляг Уладзімер Падгол лічыць імпрэзу сымбалем любові і пашаны да роднай мовы. Ён тлумачыць месца і час сустрэчы:

“П
акуль што мы не атрымалі адказу ад Нацыянальнай бібліятэкі, бібліятэк імя Пушкіна і Багдановіча. Гэта таксама інтрыга – ці дазволяць нам, будзе Івашкевіч дазнавацца ў панядзелак. Але ў кожным разе падрыхтаваны запасныя офісы – гэта офіс Партыі БНФ, офіс ТБМ, мастакі плянуюць замовіць Палац мастацтваў... Будзем пісаць групамі, ад 11 да 17-й, на пачатку кожнай гадзіны”.

Агульнабеларуская дыктоўка пачалася 15 сакавіка ў сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Менску. У Вільні да гэтай акцыі жадаючыя змогуць далучыцца 21 сакавіка ў будынку Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG