“Гэта партыя, якая мае большасьць у Эўрапарлямэнце. У гэтай партыі шмат выбітных людзей – прэзыдэнты, прэм’ер-міністры, і напярэдадні саміту яны сустракаюцца, абмяркоўваюць падзеі на кантынэнце. Запрасілі таксама мяне. Гэта вялікі гонар, лічу”, -- сказаў Аляксандар Мілінкевіч.
Пра што ішла гаворка на сустрэчы, распавядае Аляксандар Мілінкевіч:
“Абмяркоўваліся пэўныя падзеі на кантынэнце: экалёгія, энэрганосьбіты, сытуацыя ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Усе чакаюць нейкіх падзеяў, усе чакаюць перамогі. Лёгка гаварыць, бо ўсе ведаюць пра Беларусь, чаго не было пару гадоў назад”.
Карэспандэнтка: “А нейкія прыватныя размовы, сустрэчы ў кулюарах былі?”
“Фактычна з усімі былі сустрэчы, размовы, былі добрыя словы. Усе цікавяцца, як мы зьбіраемся перамагаць, як мы зьбіраемся дайсьці да людзей, які настрой у грамадзтве, як з мэдыямі.
Цікавасьць да Беларусі такая, якой раней не было. Але ня трэба спадзявацца на іх, трэба разьлічваць на сябе”.