Дасьледчыкі ацэньвалі сытуацыю ў 141 краіне сьвету паводле 4 крытэраў. Гэта стан у эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай сфэры, а таксама ў сфэры бясьпекі. Аўтары падзялі краіны на пяць груп: “дзяржавы-банкруты” (напр., Аўганістан, Самалі, Конга), “крытычна слабыя дзяржавы” (Ірак, Паўночная Карэя, шэраг афрыканскіх краінаў), “слабыя дзяржавы” (Туркмэністан, Узбэкістан, Таджыкістан). Беларусь разам з Расеяй, Кітаем, Індыяй, Эгіптам увайшла ў чацьвертую групу - “дзяржавы, якія патрабуюць увагі”. Да пятай групы належаць гэтак званыя ўстойлівыя дзяржавы: Казахстан, Грузія, Украіна, Латвія, Літва. Самай ж устойлівай краінай сьвету прызнана Чылі.
Як вынікае з рэйтынгу, Беларусь зь яе 81-м месцам больш моцная за Расею (65) ды Азэрбайджан (80), аднак больш слабая за Армэнію (105) ды Ўкраіну (107).