Беларускі ўрад адклікаў спадара Хвастова для кансультацыяў ў зьвязку з канфліктам паміж Беларусьсю і ЗША. Ён зьвязаны зь увядзеньнем новых санкцыяў адносна канцэрну “Белнафтахім”.
Беларускае кіраўніцтва рэкамэндавала амбасадарцы ЗША Карэн Ст’юарт таксама з’ехаць на сваю Радзіму для кансультацыяў. Аднак прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Том Кейсі заявіў, што Карэн Ст’юарт застанецца ў Менску, пакуль Дзярждэпартамэнт будзе аналізаваць сытуацыю.