Ганна Соўсь: “Каго вы лічыце самымі пасьпяховымі жанчынамі ў Беларусі?”
Людміла Пеціна: “Што такое посьпех? Чым яго можна вымераць? Трэба, каб мы аднолькава глядзелі на паняцьце посьпеху жанчыны.
У Беларусі шмат пасьпяховых жанчын
Але я магла б назваць вельмі шмат імёнаў пасьпяховых беларускіх жанчын і ў бізнэсе, і ў культуры. Ёсьць у нас і знакамітыя пасьпяховыя пісьменьніцы, найперш Сьвятлана Алексіевіч – жанчына, за якой наш беларускі маральны капітал. Але быць пасьпяховай у нашай краіне – гэта папраўдзе штодзённы, я б сказала, подзьвіг”.
Соўсь: “Калі паглядзець цяпер беларускае тэлебачаньне, то, здаецца, ці ня самай пасьпяховай жанчынай у Беларусі выглядае намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай Адміністрацыі Натальля Пяткевіч, як калісьці Тамара Віньнікава і Галіна Жураўкова. Ці яе стыль як палітыка адрозьніваецца ад мужчынскага?”
П
Мне вельмі цяжка сказаць, хто такая Натальля Пяткевіч як чалавек
Соўсь: “Людміла, у нас на сайце стаіць апытаньне на тэму “Хто ў Беларусі мацнейшы: жанчыны ці мужчыны?” Чытачы сайту адказалі на гэтае пытаньне так: 56% удзельнікаў апытаньня лічаць, што ў Беларусі жанчыны мацнейшыя за мужчынаў, 17% лічаць, што мацнейшыя мужчыны, а для 26 % удзельнікаў апытаньня няма розьніцы. На Вашую думку, хто ў Беларусі мацнейшы?”
Пеціна: “Я думаю, што Беларусь – гэта краіна жанчын. Жанчыны ў нас адукаваныя, працавітыя, добрыя спэцыялісты – усё гэта пацьвярджае наша беларуская статыстыка. Жанчыны ў Беларусі больш адказныя – адказныя за лёс сваіх дзяцей, за свае сем'і. Яны даўно ўжо нічога не чакаюць ад дзяржавы, ад мужчын і самі бяруць лёс у свае рукі. Таму я лічу, што жанчыны – безумоўна, больш моцная палова насельніцтва нашай краіны”.
Соўсь: “Людміла, вы стаялі ля вытокаў беларускага жаночага руху пры канцы 1980-х – на пачатку 1990-х гадоў. Сёлета Беларускаму жаночаму незалежна-дэмакратычнаму руху ўжо 15 гадоў. Ці зьмянілася за гэтыя гады стаўленьне ў грамадзтве да гендэрнай праблематыкі?”
Я думаю, што Беларусь – гэта краіна жанчын
Мне здаецца, зьмяніліся стэрэатыпы што да ролі жанчыны ў грамадзтве. Так што зрухі ў грамадзтве ёсьць. Але, каб былі ня толькі зрухі, а былі рэальныя тэндэнцыі да гендэрнай роўнасьці ў нашай краіне, адных намаганьняў грамадзкіх арганізацыяў замала, пагатоў цяпер яны амаль што ўсе загнаныя ў падпольле і ня маюць магчымасьці весьці дыялёг з грамадзтвам”.
Людміла Пеціна нарадзілася ў Менску. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ. Была кіраўніком сэкцыі экскурсаводаў “Менсктурысту”, дырэктарам турагенцтва “Камкон-тур”. У 1990 годзе стварыла ўласнае турыстычнае агенцтва “Сусьвет-тур” і арганізавала школу па падрыхтоўцы беларускамоўных экскурсаводаў. Была сябрам БНФ. Ад 1994 па 1999 год – намесьніца старшыні Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Беларусі. Цяпер сябра Палітрады АГП, старшыня камісіі партыі па гэндэрнай палітыцы і правох жанчын. Кіраўнік шматлікіх жаночых праектаў і адукацыйных праграм для жанчын-прадпрымальніц. Вяла “Школу палітычнага лідэрства”. Стажыравалася ў ЗША, вяла дасьледаваньне “Жаночы рух як частка грамадзянскай супольнасьці”. Удзельнічала ў шматлікіх міжнародных сустрэчах жанчын (у 1994 годзе на Тайвані, у 2006 – у Каіры). Брала ўдзел у ІV Усясьветнай канфэрэнцыі па становішчы жанчын.