Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст больш ня вінен


Журналіст Аляксандар Тамковіч аплаціў 1 мільён рублёў, які суд Першамайскага раёну Менску 20 сьнежня вырашыў спагнаць зь яго на карысьць сэнатара Чаргінца.


Першапачаткова сума была ў сто разоў большай. Паводле раённага суду, некаторыя фразы артыкулу А.Тамковіча у газэце “Новы час” “Генэрал-сэнатар Чаргінец” абражаюць гонар і годнасьць чыноўніка. Тамковіч аплаціў таксама судовыя выдаткі і, як ён кажа, спадзяецца, што “сэнатар Чаргінец выканае сваё абяцаньне і пералічыць гэтыя грошы ў мэдычныя ўстановы”.

“На факце аплаты я акцэнтую ўвагу перадусім таму, што, магчыма, у будучыні мне давядзецца перасякаць межы Беларусі. Вельмі хочацца спадзявацца, што я ня буду сярод “невыязных”, – кажа Аляксандар Тамковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG