Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся тэлемост з Ватыканам


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI прачытаў зварот да беларускай моладзі па-беларуску.


Ён заклікаў студэнтаў менскіх унівэрсытэтаў “ствараць цывілізацыю любові, прымаць у жыцьці слушныя рашэньні і зьдзяйсьняць учынкі, поўныя веры і эвангельскай адвагі”.

Свой зварот папа прачытаў 1 сакавіка ў залі Паўла VI у Ватыкане ў часе традыцыйнага штогадовага тэлемосту, у якім упершыню ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай моладзі.



У міжнароднай акцыі “Эўропа і Амэрыка разам дзеля пабудовы цывілізацыі любові”, прымеркаванай да Вялікага паста, узяла ўдзел моладзь з Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, ЗША, Кубы, Мэксыкі, Эквадору і Беларусі.

Акцыя трансьлявалася на дзевяці плязмавых экранах, усталяваных у Менскім архікатэдральным касьцёле Прысьвятой Дзевы Марыі, і суправаджалася сынхронным перакладам на беларускую мову.



У Менску ў акцыі ўзялі ўдзел каля 5 тысячаў чалавек. Тэрыторыя перад касьцёлам ахоўвалася ўзмоцненымі аддзеламі міліцыі. У раёне храма былі заўважаныя аўтазакі, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG