Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіча затрымалі трэці раз за дзень


Міліцыянты Кобрынскага РАУС адпусьцілі Аляксандра Мілінкевіча, але, як толькі што паведаміў актывіст руху “За свабоду” Аляксей Кавалец, затрымалі зноў — цяпер у Жыткавіцкім раёне.


Мабільныя тэлефоны палітыка і ягонай жонкі Іны Кулей адключаныя. Тым часам жыхары Берасьця чакаюць сустрэчы зь ім.

“Больш як 100 чалавек сабраліся на пляцоўцы ля ўнівэрсаму “Юбілейны”, — паведаміў актывіст руху “За свабоду” Аляксей Кавалец. — Людзі атрымалі інфармацыю пра затрыманьні Аляксандра Мілінкевіча пад Івацэвічамі і Кобрынам. Кажуць, што будуць чакаць палітыка, колькі спатрэбіцца”.

Раней “Свабода” паведамляла, што міліцыянты двойчы затрымлівалі аўтамабіль, у якім Мілінкевіч накіроўваецца ў Берасьце на заплянаваную там сустрэчу.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG