Сваякі Ірыны Казулінай просяць даць месца для пахаваньня на Ўсходніх альбо на Кальварыйскіх могілках.
“Улады не пагаджаюцца на ніводзін з варыянтаў”, — кажа А.Казулін.
“Людзі высокага рангу, на якіх мы выходзілі, спрабавалі нешта зрабіць. Але зараз зь імі мы нават больш ня можам зьвязацца”, — патлумачыў палітык.
Аляксандар Казулін таксама паведаміў, што ўсе астатнія арганізацыйныя пытаньні пахаваньня фактычна вырашаныя.
За час, пакуль А.Казулін знаходзіцца на волі, ён наведаў у Дзяржынску (Койданава) бацькоў Ірыны Казулінай і сустрэўся са сваёю маці.