Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дочкі Казуліна і яго сябры пачалі галадоўку


Вольга і Юля Казуліны, сябры БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч, Сяргей Скрабец і Алег Воўчак аб’явілі пра пачатак галадоўкі пратэсту.


Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў былы адвакат Ігар Рынкевіч.

“Толькі што я размаўляў з Юляй Казулінай па тэлефоне і атрымаў ад яе пацьверджаньне, што Юля і яе старэйшая сястра Вольга пачалі бестэрміновую галадоўку пратэсту супраць таго, што іх бацьку не пускаюць на пахаваньне маці. Я, Сяргей Скрабец, Алег Воўчак таксама далучаемся да гэтай галадоўкі і просім людзей падтрымліваць законнае патрабаваньне Аляксандра Казуліна прысутнічаць на пахаваньні сваёй жонкі”, -- сказаў Ігар Рынкевіч.

***

Крымінальна-выканаўчы кодэкс
Рэспублікі Беларусь


Артыкул 92. Выезды асуджаных да пазбаўленьня волі за межы папраўчых установаў

1. Асуджаным да пазбаўленьня волі, якія утрымліваюцца ў папраўчых калёніях для асобаў, што ўпершыню адбываюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, і прапраўчых калёніях для асобаў, што раней адбывалі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, ва ўмовах агульнага рэжыму, папраўчых калёніях- пасяленьнях і выхаваўчых калёніях, а таксама асуджаным, пакінутым вы ўстаноўленым парадку ў сьледчых ізалятарах для выкананьня працаў па гаспадарчым абслугоўваньні могуць быць дазволеныя кароткатэрміновыя выезды за межы папраўчых і выхаваўчых установаў працягласьцю да сямі сутак, ня лічачы часу, неабходнага для праезду туды і назад, у сувязі з выключнымі абставінамі, пазначанымі у частцы пятай артыкулу 59 гэтага Кодэксу, а таксама для папярэдняга вырашэньня пытаньняў працоўнага і бытавога уладкаваньня пасьля вызваленьня
6. Дазвол на кароткатэрміновы выезд даецца начальнікам папраўчай установы па ўзгадненьні з пракурорам з улікам характару і цяжкасьці зробленага злачынства, асобы і паводзінаў асуджанага.

Артыкул 59. Парадак і умовы выкананьня пакараньня ў выглядзе арышту
5. Пры выключных абставінах (сьмерць ці цяжкая хвароба блізкага родзіча, якая пагражае яго жыцьцю, стыхійнае бедзтва, якое нанесла вялікую матэрыяльную шкоду асуджанаму ці яго сямьі) асуджаным да арышту рашэньнем начальніка арэстнага дому можа быць дазволеная тэлефоная размова працягласьцю да 15 хвілінаў з блізкімі родзічамі з аплатай з уласных сродкаў асуджанага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG