Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік М.Аўтуховіч прызнаны “Рыцарам году” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Прадпрымальнік, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч уганараваны прэміяй “З адкрытым забралам”, якую штогод прысуджаюць актывісты руху “Абаронцы Айчыны”.


І рух, і прэмія носяць імя Юр’я Захаранкі. Уручэньне прэміі адбылося сёньня, 21 лютага, у Менску. Разам з прэміяй ляўрэат атрымаў ганаровае званьне “Рыцар году” за 2007 год.

Прэмію Мікалаю Аўтуховічу ўручыў генэрал, былы дэпутат Нацыянальнага сходу Валер Фралоў. Ён адзначыў заслугі Мікалая Аўтуховіча ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі і “асабістую надзвычайную мужнасьць”. Раней такія прэміі атрымлівалі Аляксандар Казулін, Гары Паганяйла, Валер Фралоў.


Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны на тры з паловай гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў і адбыў за кратамі больш за палову тэрміну. Прадпрымальнік лічыць, што яго пакаралі за барацьбу з карупцыяй сярод мясцовых чыноўнікаў. Падчас сьледзтва Мікалай Аўтуховіч тройчы трымаў галадоўку пратэсту, агулам болей за 80 дзён. У студзені 2008 году Мікалаю Аўтуховічу, якога ў сьвеце абвясьцілі палітычным вязьнем, зьмянілі пакараньне на папраўчыя работы па месцы жыхарства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG