Гэта адбывалася ў другой палове дня 20 лютага.
Афіцэра Алега Жывушку цікавіла, апроч іншага, ці мае актывіст сувязі з консульствамі Літвы і Польшчы ў Горадні і ці змог бы ён працаваць на замежную выведку, каб надарылася такая магчымасьць? Актывіст адказаў адмоўна.
Эдвард Дмухоўскі мусіў даць расьпіску, што ён азнаёмлены з 342 артыкулам Крымінальнага кодэксу — пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.