На што беларуская дзяржава зьбіраецца выдаткоўваць грошы ў 2024 годзе? Выдаткі на абарону плянуецца павялічыць на 29%, на бясьпеку — на 15%, на адукацыю — на 14%, на ахову здароўя — на 12%.
Што можа гарантаваць бясьпеку Беларусі, акрамя сяброўства ў NATO? Чаму беларускія палітыкі, акрамя Пазьняка, не выступалі і не выступаюць за ўступленьне Беларусі ў Паўночнаатлянтычны альянс? Што можа зьмяніць беларускую грамадзкую думку, якая ў пераважнай большасьці супраць сяброўства краіны ў NATO?
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна аналізуе працэс паступовага падзеньня курсу беларускага рубля і тлумачыць, чаму ня варта чакаць краху даляра.
Ці трапіла ўжо тактычная ядзерная зброя ў Беларусь? Што азначаюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра разьмяшчэньне вагнэраўцаў у Беларусі? Якой можа быць іх колькасьць?
Якой тактыкі будуць прытрымлівацца дэмакратычныя сілы на парлямэнцкіх і мясцовых выбарах 2024 году? Як на хаду электаральнай кампаніі можа паўплываць вайна? Хто будзе балятавацца на гэтых выбарах? Ці можа гэтая кампанія прыпасьці на грамадзкі пад’ём?
Як беларускае грамадзтва адрэагавала на мяцеж Прыгожына ў Расеі? Ці можна лічыць, што паводзіны Лукашэнкі падчас мяцяжу засьведчылі ягоную самастойнасьць? Што азначаюць пагрозы Лукашэнкі на адрас прэм’ера і віцэ-прэмʼера накіраваць іх у адстаўку?
Якая роля Лукашэнкі ў нядаўнім крызісе зь мяцяжом у Расеі? Ці пацьвярджае яна ягоны статус марыянэткі Крамля? Як доўга затрымаецца Прыгожын у Беларусі? Ці сапраўды Лукашэнка зьбіраўся кінуць на абарону Масквы брыгаду беларускага войска?
Чаму Прыгожын пагадзіўся на пасярэдніцтва Лукашэнкі? Чым зоймуцца ў Беларусі вагнэраўцы? Якімі будуць наступствы мяцяжу Прыгожына для расейскай палітыкі? Ці аказаўся Лукашэнка выгадаатрымальнікам гэтай сытуацыі?
Магчымыя новыя атакі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі; фармат сяброўскага прытулку для Прыгожына; гарантыі Лукашэнкі ўсё менш важкія — аналітыкі разважаюць, што азначае для Беларусі ўдзел Лукашэнкі ў расейскай сытуацыі зь «мяцяжом» і магчымы прыезд Прыгожына.
Колькі ядзернай зброі завязуць у Беларусь? Ці зможа яе выкарыстаць Лукашэнка? Якая імавернасьць таго, што Расея скарыстае ядзерныя зарады зь Беларусі супраць Эўропы, каб удар у адказ прыпаў на беларускую тэрыторыю? Чым NATO можа адказаць на ядзерны выклік Пуціна?
Каго аб’ядноўвае ІТ-плятформа «Новая Беларусь»? Ці магчыма паўтарыць посьпех 2020 году тэлеграм-канала Nexta і плятформы «Голас»? Ці магчымая «другая Беларусь у замежжы»?
Ці былі ў Беларусі шанцы стаць нясталым чальцом Рады бясьпекі ААН? Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі на адрас кіраўніцтва Польшчы і краінаў Балтыі? Якія дзьве памылкі Макрона адносна Беларусі?
Ці магчымы мір у Эўропе, калі Расея захаваецца як адзіная дзяржава? Хто ва Ўкраіне гаворыць пра магчымасьць і пажаданасьць распаду Расеі? Які можа быць мэханізм такога распаду?
Ці можа цяперашні рэжым у Беларусі ператварыцца ў вайсковую дыктатуру? Ці ёсьць Лукашэнка гарантам таго, што краіна не абрынецца ў яшчэ больш брутальны тэрор? Якую ролю можа адыграць Расея ў эвалюцыі сёньняшняй уладнай сыстэмы ў Беларусі?
Ці можа так здарыцца, што пасьля Лукашэнкі ў Беларусі нічога ня зьменіцца, а ягонага пераемніка прызначыць Крэмль? Калі пасьля сыходу Лукашэнкі Беларусь пойдзе шляхам дэмакратызацыі, якім гэты шлях можа быць і зь якімі перашкодамі сутыкнуцца тыя, хто па ім будзе рухацца?
Якіх рубяжоў можа дасягнуць меркаваны ўкраінскі наступ? Зьмяншэньне колькасьці расейскіх войскаў у Беларусі, якое назіраецца апошнім часам — гэта вынік ратацыі альбо новая палітыка Масквы? Ці магчыма, што ўдар зь Беларусі па Ўкраіне зноў стане актуальным для Крамля?
Калі і як скончыцца цяперашні вал рэпрэсіяў і гвалту? Якой можа быць у гэтым роля Захаду і ці захоча ён выканаць такую ролю? Ці перамагае рэжым сваіх канкурэнтаў у мэдыясфэры?
Які плён маюць санкцыі Захаду адносна Беларусі і калі яны зьменяць паводзіны беларускага рэжыму? Ці здольны дыялёг з Лукашэнкам прывесьці да станоўчых зьменаў у Беларусі? Чым Лукашэнка адрозьніваецца ад гішпанскага дыктатара Франка, а чым — ад данецкага сэпаратыста Пушыліна?
Сэйм Літвы пераадолеў вета прэзыдэнта на закон аб абмежаваньнях адносна беларусаў і расейцаў. Якія абмежаваньні для беларусаў захаваліся ў законе? Наколькі шырокую падтрымку ў грамадзтве і палітычных элітах мае больш жорсткі падыход, якога прытрымліваецца кіраўнік дзяржавы?
Наколькі вялікая ў Беларусі аўдыторыя Youtube? За кошт чаго беларускія дзяржаўныя каналы канкуруюць у Youtube зь недзяржаўнымі? Якія недзяржаўныя каналы — лідэры беларускага Youtube? Ці выйграюць беларускія Youtube-каналы канкурэнцыю з Кацам і «Дождём»?
Як гараджане-беларусы ставяцца да разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі? Ці гатовыя ўдзельнічаць у вайне Расеі з Украінай? І як зьмянілася за мінулы год іхнае стаўленьне да самой Расеі?
Якія галоўныя вынікі чарговай паездкі Лукашэнкі ў Маскву? Што азначае яго камэнтар наконт пажаданасьці бязьядзернага сьвету? Чаму ён назваў Пуціна «стомленым прэзыдэнтам»?
Як дзейнічае мэханізм Nuclear sharing у NATO і хто можа аддаваць загад на ўжываньне ядзернай зброі, якая будзе разьмешчана ў Беларусі? Ці абароніць расейская ядзерная зброя Беларусь ад нападу? Чым адкажа Паўночнаатлянтычны альянс на ядзерны выклік Пуціна?
Ці магчыма тэхнічна, каб да ліпеня сховішча для ядзернай зброі ў Беларусі было цалкам збудавана, абсталявана ці адноўлена? Які вайскова-стратэгічны сэнс для Крамля ва ўводзе ядзернай зброі ў Беларусь, калі ёсьць Калінінградзкі пляцдарм?
Хто прыняў рашэньне аб вяртаньні ядзернай зброі ў Беларусь? Ці зьвязана гэта зь нядаўнім візытам кітайскага лідэра Сі ў Маскву? Якой будзе рэакцыя заходніх краінаў? Ці зьменіцца цяпер палітыка Ўкраіны адносна рэжыму Лукашэнкі?
Якія стратэгічныя пляны Пэкіну адносна Беларусі? Ці можна лічыць пасьпяховымі для Расеі вынікі сустрэчы Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна? Ці будзе Кітай прадаваць зброю Расеі?
Ці навучыць Іран Лукашэнку, як абыходзіць санкцыі? Ці абмяжоўваюцца вынікі візыту кантрактамі на 100 мільёнаў даляраў? Якім можа быць вайскова-тэхнічнае вымярэньне новага этапу супрацы Беларусі і Ірану?
Чаму Лукашэнка пасьля працяглай паўзы прызнаў дывэрсію ў Мачулішчах? Як рэагуе грамадзкая думка Ўкраіны на абвінавачаньні Лукашэнкі? Пасьля зьняваг Лукашэнкі ў адрас Зяленскага ці сустрэнецца апошні зь Ціханоўскай? Ці зьменіцца цяпер стаўленьне Ўкраіны да эўрапейскіх санкцыяў адносна Беларусі?
Палітычны аглядальнік службы «Эхо Кавказа» Радыё Свабода Вадзім Дубноў для перадачы «Падзея і камэнтар» на Свабодзе Premium расказвае, што стаіць за масавымі пратэстамі ў Грузіі, чаму такую рэакцыю выклікаў падобны да расейскага «закон аб замежных агентах».
Робэрт Пшчэль, старшы навуковы супрацоўнік Фонду Пуласкага, былы кіраўнік бюро NATO ў Маскве, пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі пра дывэрсію ў Мачулішчах, а таксама пагрозы Польшчы закрыць мяжу зь Беларусьсю.
Аляксандар Лукашэнка сёньня прызнаў дывэрсію супраць расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах і абвінаваціў у ёй украінскія спэцслужбы.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае пра падрыў расейскага самалёта ў Мачулішчах і візыт Лукашэнкі ў Кітай.
Што за год вайны беларусы даведаліся пра сябе і пра сьвет? Ці адгукнецца хто з грамадзкіх і палітычных дзеячоў на заклік Алеся Бяляцкага да прымірэньня? Што адбываецца зь легітымнасьцю Лукашэнкі? Ці робяць беларусы дэмакратычных поглядаў выбар паміж Ціханоўскай і Пазьняком?
Ці сапраўды ў Крамлі распрацавалі дэталёвыя пляны інкарпарацыі Беларусі? Візыт лідэра Абхазіі ў Беларусь — крок да афіцыйнага прызнаньня? Што было галоўным у штогадовым пасланьні Пуціна?
Чым Лукашэнка абяцаў дапамагаць Пуціну? Чыёй была ідэя запрасіць у Беларусь прэзыдэнта ЗША Байдэна? Што азначае адказ Лукашэнкі на падзяку Пуціну за прыезд : «Як я мог не прыехаць?»
Рашэньне польскага ўраду закрыць памежны пункт пропуску «Баброўнікі» мы папрасілі пракамэнтаваць былога часовага паверанага Польшчы ў Беларусі, кіраўніка Цэнтру стратэгічнага аналізу Вітальда Юраша.
Ці здолеў Пераходны кабінэт кансалідаваць дэмакратычныя сілы? На што прэтэндуе Рада бясьпекі на чале з Пазьняком? Колькі беларусаў падтрымліваюць Ціханоўскую, а колькі — Пазьняка? Якія палітычныя сілы прадстаўляюць аўдыторыю «Дождя» і Максіма Каца?
Ці існуе пакт аб ненападзе паміж Лукашэнкам і Зяленскім? Калі так, то ці адпавядае ён інтарэсам беларусаў? Ці зьмяншае ён пагрозу ўварваньня ва Ўкраіну з боку Беларусі? Калі Ўкраіна пераможа, ці варта Захаду зрынаць Лукашэнку?
Якім у 2022 годзе было стаўленьне беларусаў да розных аспэктаў вайны ва Ўкраіне? Ці мянялася гэтае стаўленьне цягам году? Ці лічаць беларусы сваю краіну саўдзельніцай расейскай агрэсіі?
Наколькі магчымы міжнародны трыбунал над арганізатарамі і ўдзельнікамі агрэсіі супраць Украіны? Што азначаюць пахвалы на адрас Украіны, выказаныя Лукашэнкам падчас размовы з Лаўровым?
Як адбылася выцечка зьвестак пра данаты беларусаў у дабрачынныя фонды салідарнасьці? Якія маштабы гэтай выцечкі? Ці варта палітэмігрантам вяртацца ў Беларусь? Што рабіць, на што спадзявацца людзям, якія застаюцца ў Беларусі?
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе апошнія павевы і наратывы беларускай афіцыйнай прапаганды, ацэньвае ступень яе сынхранізацыі з крамлёўскай і адказвае на пытаньне, да чаго рыхтуе прапаганда беларусаў.
Ці зьяўляецца сучасная палітычная сыстэма ў Беларусі таталітарнай? Наколькі цяперашнія парадкі ў Беларусі падобныя да працэсаў, якія адбываюцца ў Турэччыне, М’янме, Іране? Як доўга можа пратрымацца цяперашні ўзровень рэпрэсіўнасьці беларускага рэжыму?
Каго залічваць да палітвязьняў? Ці могуць тыя, хто ўжываў гвалт, лічыцца палітвязьнямі? Ці павінны праваабаронцы ісьці насустрач просьбам зьняволеных выключаць іх са сьпісаў палітвязьняў?
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда адказвае на пытаньне, ці сапраўды Кіеў чакае ўварваньня з тэрыторыі Беларусі, прагназуе, ці адбудзецца сёлета сустрэча Ціханоўскай зь Зяленскім, і тлумачыць, як зараз успрымае беларусаў звычайны ўкраінец.
Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з прапановай спрагназаваць, чаго чакаць беларусам у годзе, які толькі пачаўся.
Саўдзел у расейскай агрэсіі, страта вайсковага сувэрэнітэту, рост эканамічнай залежнасьці ад Расеі — ключавыя сюжэты беларуска-расейскіх адносін у 2022 годзе, пра якія ў інтэрвію Свабодзе прыгадвае палітычны аналітык, каардынатар экспэртнай сеткі «Нашае меркаваньне» Вадзім Мажэйка.
Як беларусы ставяцца да мабілізацыі ў Расеі і да тых, хто ўхіляецца ад яе? Што яны думаюць пра пэрспэктыву мабілізацыі ў Беларусі? Як за час вайны зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі?
Учорашні візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі — першы з 2019 году. Навошта Пуціну быў гэты візыт? Што было сказана Лукашэнкам і Пуціным і што, магчыма, засталося за кадрам?
Вынікі 2022 году. Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе галоўныя падзеі году ва ўнутранай палітыцы, тлумачыць, чаму мала хто «заўважыў» новую Канстытуцыю, і вызначае галоўны чыньнік, які ўплываў на падзеі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ