У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне.
Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы?
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 9 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўныя падзеі 8 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробіць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце?
Расказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца! ;-)
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй, канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», незалежная экспэртыза праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі.
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» — тры важныя тэмы: пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі — пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 3 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 2 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею?
Што зьменіцца ў Беларусі ад 1 верасьня? Як адбываецца мілітарызацыя навучаньня ў школах Беларусі? Чаму Лукашэнка папракае Расею, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасьці і навошта Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва?
У «ПіКу Свабоды» З Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 1 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Расказваем пра падзеі 31-га жніўня і тлумачым, што яны значаць. Новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня. Пра гэта заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.
За кратамі памёр ваенны злачынца, камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Якія шанцы на міжнародны суд адказных за катаваньні і сьмерці ў Беларусі? У «ПіКу Свабоды» разважае гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксадрам Фрыдманам. У нашым эфіры таксама арганізатарка “пірацкай вандроўкі” ў Капэнгаген Марыя Грыц і гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Паршанкоў.
Ці зьвязаная чарговая паездка Лукашэнкі ў Маскву зь нечаканым візытам дырэктара ЦРУ ў Расею? За кратамі памёр ваенны злачынца, камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Якія шанцы на міжнародны суд адказных за катаваньні і сьмерці ў Беларусі?
Чаму Віцебшчына ператварылася ў самы праблемны рэгіён Беларусі і ці выратуе стратныя калгасы новая ідэя Лукашэнкі? Тлумачыць экспэрт у сельскай гаспадарцы Мікалай Лысянкоў. Мы расказваем пра галоўныя падзеі 27-га жніўня і тлумачым, што яны значаць.
У «ПіКу Свабоды» з Дзьмітрыем Гурневічам раскажам пра галоўныя падзеі 27 жніўня і патлумачым, што яны значаць.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам пра галоўныя падзеі 26 жніўня і патлумачым, што яны значаць.
Як прайшоў нечаканы візыт кіраўніка ЦРУ у Маскву, і пра што Джон Рэткліф мог весьці перамовы з расейскімі спэцслужбамі?
Падзеі 25 жніўня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.
35 гадоў таму Беларусь юрыдычна стала незалежнай. Ці быў Лукашэнка супраць незалежнасьці і як ён галасаваў 25 жніўня 1991 году? Беларускі прэпарат ратуе параненых расейскіх вайскоўцаў. Хто стаіць за яго вытворчасьцю? І
У “ПіКу Свабоды” расказваем пра асноўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць. У чым небясьпека базы ДНК? Паясьняе былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Станіслаў Лупаносаў. Навошта ўладам Беларусі бязьвіз у Паўночную Карэю? Разважае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
У «ПіКу Свабоды» мы расказвае пра асноўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць. У чым небясьпека базы ДНК? Тлумачыць былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Станіслаў Лупаносаў. Навошта ўладам Беларусі бязьвіз у Паўночную Карэю? Разважае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Сёньня ў «ПіКу Свабоды» гісторык і палітоляг Яўген Красулін аналізуе візыт кіраўніка хунты М’янмы ў Беларусь. Чаму інкамунікада і адзінота гэта інструмэнты катаваньня ў беларускіх турмах? Ігар Карней, які напісаў пра гэта кнігу. Заўтра ў Варшаве пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча.
Сёньня ў «ПіКу Свабоды» гісторык і палітоляг Яўген Красулін аналізуе візыт кіраўніка хунты М’янмы ў Беларусь. Якія інтарэсы аб’ядноўваюць дыктатараў? Навошта ў Менск прыяжджала дэлегацыя талібаў з Афганістану і чаму прапаганда Лукашэнкі практычна не паведамляла пра гэта.
Падзеі 20 жніўня ў «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
Кіраўнік хунты М’янмы ў Менску. Роза Турарбекава — пра збліжэньне ізаляваных рэжымаў. Таксама ў выпуску: раскошнае жыцьцё асабістай лекаркі Лукашэнкі, абавязковая праверка беларускіх жанчын на бясплодзьдзе, вышук былых футбалістаў і завочны суд над «каліноўцамі».
Галоўныя падзеі 19 жніўня і камэнтары экспэртаў – у новым выпуску «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч. Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй?
Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй? Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага абвясьцілі ў вышук у Беларусі і Расеі. Раскажам, што гэта для яго значыць.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 жніўня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя? Даляр перасягнуў псыхалягічную мяжу ў 3 рублі
Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя?
У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў.
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
У выніковым «ПіКу Свабоды» палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізаваў у тым ліку дыскусію пра сувязь дэмакратычных сілаў з беларусамі ў краіне, новыя заявы Віктара Бабарыкі, а таксама сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком КПРФ Генадзем Зюганавым.
Вольга Зазулінская ўзначаліць місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Ўкраіне. Раней яна была прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы.
У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры інтэрвію з кіраўніцай місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне Вольгай Зазулінскай, Сьвятланай Шацілінай і Юліяй Міцкевіч
Першая беларуска зьявілася на вокладцы амэрыканскага часопісу Time. Чаму беларусы па-рознаму ставяцца да тэнісісткі Арыны Сабаленкі? Як захаваць для нашчадкаў спадчыну выбітных беларусаў, якія пайшлі з жыцьця гэтым летам?
У «ПіКуСвабоды” мы апавядаем пра навіны 13 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
Улады і Беларусі, і Расеі ўжо трэці дзень ніяк не камэнтуюць інцыдэнт на беларуска-расейскай мяжы, дзе згарэлі некалькі фураў.
Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі ля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча».
Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі. А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з самых відовішчных сонечных зацьменьняў за апошнія 25 гадоў. Што ўбачаць беларусы? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь — навіны 12 жніўня.
Вядучая Ганна Соўсь разам з палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым падсумоўваюць спадчыну і значэньне Аляксандра Мілінкевіча для Беларусі.
На 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Спэцыяльны выпуск «ПіКа Свабоды» мы прысьвяцілі Аляксандру Мілінкевічу, ягонаму жыцьцю і ролі ў найноўшай гісторыі Беларусі.
Загрузіць яшчэ