Новы рахбар Ірану Муджтаба Хамэнэі ўпершыню выступіў з публічным зваротам пасьля абраньня на пасаду. Ягоная заява была зачытаная на дзяржаўнай тэлевізіі краіны.
Справу разглядаюць за злачынствы супраць чалавечнасьці, у якіх Лукашэнку вінаваціць апазыцыя і ўлада суседняй Літвы.
Два месяцы таму такіх палітвязьняў было на пяць менш.
Сьцяг з кароткай, але гераічнай гісторыяй зьмесьцяць у Нацыянальным музэі.
Гаворачы ў «ПіКу Свабоды» пра так званую «справу кнігавыдаўцоў» і рашэньне КДБ уключыць у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» няісную «кааліцыю друкарскіх выдавецтваў», Аляксандр Лукашук заўважае невыпадковыя паралелі з сталінскім часам.
Парлямэнтары прынялі адпаведны законапраект 12 сакавіка.
5 гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, арыштавалі Дзяніса Івашына, горадзенскага журналіста-расьсьледніка.
Аляксандар Лукашэнка 12 сакавіка правёў нараду аб недапушчэньні «неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва», на якой заявіў аб затрыманьні міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі Сяргея Масьляка.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка выдаўцоў цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры? Ці выдаваць кнігі па-беларуску стала злачынствам у Беларусі?
Суд у Маскве пакараў пажыцьцёвым зьняволеньнем 15 абвінавачаных у справе аб тэрарыстычным акце ў падмаскоўнай канцэртнай зале «Крокус Сити Холл». Яшчэ 4 фігурантам прызначылі тэрміны ад 19 гадоў і 11 месяцаў да 22 гадоў і 6 месяцаў.
Лукашэнка даў загад даць каве «амэрыкана» беларускую назву. Сам ён ня грэбуе замежнымі брэндамі (як і ягоныя сваякі — дзеці, нявесткі), аднак заклікае астатніх купляць і ўжываць толькі беларускае.
Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі зьдзейсьніў свой першы замежны візыт пасьля вызваленьня. Ён удзельнічаў у сустрэчах падчас сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве.
12 сакавіка могуць зарэгістраваць абсалютны тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў з 1881 году: Белгідрамэт прагназуе да 19 градусаў цяпла пры гістарычным максымуме 17,8°, які быў у 2002 годзе ў Лельчыцах.
У той жа час у памежнай службе Ўкраіны адзначылі, што нестандартных перамяшчэньняў войскаў і тэхнікі не назіраюць.
Каманда, якая працавала з памерлым летась журналістам Мікітам Мелказёравым, заявіла аб аднаўленьні гістарычнага праекту «Загляне сонца».
Гэта адбылося на перасячэньні вуліц Савецкай і Красікава, дзе на час аднаўленчых работ спынілі рух.
Насуперак ужо працягламу дыялёгу паміж Менскам і Вашынгтонам прыкметаў разрадкі крызісу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам ня бачна.
Ва Ўкраіне ў выніку начных атак расейскай арміі параненыя больш за 30 чалавек, сама меней два чалавекі загінулі.
Раніцай 12 сакавіка ізраільскія вайскоўцы абвясьцілі новую «шырокамаштабную хвалю» ўдараў па Тэгеране.
Рада бясьпекі ААН 11 сакавіка асудзіла ўдары Ірану па краінах Пэрсыдзкай затокі, у той час як Расея і Кітай устрымаліся ад галасаваньня.
Падзеі 12 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
11 сакавіка ў Празе, на адкрыцьці 28-га Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно Jeden svět, палітыку Мікалаю Статкевічу ўручылі прэмію Homo Homini за «нязломную мужнасьць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што ўкраінскія спэцыялісты могуць дапамагчы краінам Блізкага Ўсходу абараняцца ад іранскіх бесьпілётнікаў. Паводле яго, некалькі дзяржаў і партнэраў ужо зьвярнуліся да Кіева з такой просьбай.
Пасьля пераезду ў Расею даходы экс-кіраўніка міністэрства замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль перавысілі яе міністэрскую зарплату ў Аўстрыі, піша The Insider.
Аб правядзеньні раптоўнай праверкі боегатоўнасьці ў 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Сэрбская авіякампанія Air Serbia аднавіла выкарыстаньне паветранай прасторы Беларусі на рэйсах паміж Бялградам і Масквой. Пра гэта сьведчаць зьвесткі сэрвісу Flightradar24.
Амэрыканскі янот, якога летась знайшлі ў марскім кантэйнэры з аўтамабілем з ЗША, аказаўся самкай. Цяпер супрацоўнікі парку жывёл «Дыпрыз» у Баранавіцкім раёне выбіраюць для яе новае імя.
Пасьля гібелі вярхоўнага лідара Ірану Алі Хамэнэі краіну ўзначаліў ягоны сын. Гэта зноў узьняло пытаньне, якое ўсё часьцей гучыць і ў Беларусі: што будзе, калі з Лукашэнкам нешта здарыцца?
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка зь іх цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі?
Міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец заявіў, што ў краіне плянуюць далей папулярызаваць расейскую мову. Аб гэтым ён згадаў падчас выступу на першай міністэрскай канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове, перадае БелТА.
Нядаўна прызначаны найвышэйшым кіраўніком Ірану Муджтаба Хамэнэі атрымаў лёгкія раненьні, але працягвае працаваць, паведаміў Reuters з спасылкай на іранскага службоўца. Той не ўдакладніў, калі Муджтаба быў паранены і чаму дагэтуль не зрабіў публічных заяваў.
Расея запусціла інфармацыйную кампанію з мэтай дапамагчы партыі прэм’ер-міністра Вугоршчына Віктара Орбана «Фідэс» перамагчы на парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць 12 красавіка, піша Financial Times.
Міністар спорту Ірану Ахмад Даньямалі выключыў, што мужчынская зборная будзе гуляць на галоўным футбольным турніры чатырохгодзьдзя.
Афіцыйны Кішынёў зрабіў яшчэ адзін крок да выхаду краіны з Садружнасьці незалежных дзяржаў, якая ўзьнікла ў пачатку 1990-х і ў якую ўваходзілі былыя рэспублікі СССР.
Паводле паказьніку эканамічнай няроўнасьці (каэфіцыенту Джыні), Беларусь — сярэднеэўрапейская краіна. Ступень роўнасьці ў Беларусі — прыкладна такая ж, як у Польшчы, вышэй, чым у Літве і Латвіі, і значна вышэй, чым у Расеі.
10 сакавіка ён здабыў золата ў спрынтарскай гонцы на лыжах, а 11 сакавіка — срэбра ў індывідуальнай гонцы на 10 км.
Вярхоўная Рада Ўкраіны зьвярнулася да ўрадаў Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі з заклікам цалкам забараніць экспартна-імпартныя апэрацыі для юрыдычных асобаў з Расеі і Беларусі.
Свабода працягвае весьці хроніку палітычнага перасьледу ў Беларусі, карыстаючыся ўласнымі крыніцамі, а таксама публікацыямі праваабарончых ініцыятыў і іншых СМІ.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі летась зьнізілася на 3%.
Карыну вызвалілі 13 сьнежня 2025 году ў складзе групы палітвязьняў і вывезьлі ва Ўкраіны. Адтуль яе перавезьлі ў Польшчу і потым у Нямеччыну. Толькі пасьля вызваленьня высьветлілася, што яна цяжарная.
Неўзабаве ў Падляскім ваяводзтве Польшчы павінны пачацца работы па будаўніцтве яшчэ адной загароды на мяжы зь Беларусьсю.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе разгледзець шэраг магчымых захадаў па стрымліваньні цэнаў на нафту на фоне вайны ў Іране.
Праз два дні пасьля таго, як ЗША і Ізраіль пачалі маштабную паветраную кампанію супраць Ірану, амбасада ЗША ў Эр-Рыядзе, што месьціцца за 400 кілямэтраў ад Пэрсыдзкай затокі, была атакаваная двума іранскімі бесьпілётнікамі.
Генэральная пракуратура заявіла, што выявіла «рэабілітацыю нацызму ў асьветніцкіх лекцыях» ураджэнкі Менску, што знаходзіцца за межамі Беларусі, супраць яе завялі крымінальную справу.
На Блізкім Усходзе працягваецца ўзброенае супрацьстаяньне паміж кааліцыяй ЗША і Ізраілю і Іранам. З гэтай прычыны сотні беларусаў захрасьлі ў краінах Пэрсыдзкага заліву. Яны адправіліся туды на адпачынак або ў сувязі з працоўнымі справамі.
Камісія ўраду Расеі па заканапраектнай дзейнасьці ўхваліла ўнясеньне на разгляд Дзяржаўнай думы праекту закону, што прадугледжвае выкарыстаньне вайскоўцаў для абароны расейскіх грамадзян, арыштаваных за мяжой.
Новы спосаб падману ўключае ў сябе тэлефанаваньне нібыта з пошты.
Раней улады Польшчы абвясьцілі яго ў вышук паводле падазрэньняў у «зьдзяйсьненьні злачынстваў у складзе арганізаванай злачыннай групы, чальцы якой дзейнічалі на шкоду судзьдзям агульных судоў».
Беларускія ўлады адкрыта змагаюцца з крамамі Second-hand, галоўны ініцыятар — дзяржаўны канцэрн «Беллегпрам», які сам робіць вопратку. Цяпер вырашылі абкласьці іх нібыта экалягічнымі пошлінамі. Разьбіраемся, навошта гэта робіцца.
Загрузіць яшчэ