Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародавала новую справаздачу, у якой адзначаецца павелічэньне на 37 адсоткаў колькасьці мірных ахвяр расейскіх абстрэлаў украінскіх мірных гарадоў.
Асабістыя вобшукі і агляды з распрананьнем дагала — яшчэ адзін прыніжальны від рэпрэсій супраць жанчын-палітвязьняў. Гэта адзначаюць праваабаронцы «Вясны» і былыя палітзьняволеныя, якія сутыкаліся з такім відам рэпрэсій у СІЗА, у судах і калёніях.
У Менску з 3 па 6 ліпеня адбудзецца некалькі вялікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасьці, якія будуць праходзіць ва ўзмоцненых захадах бясьпекі.
Раніцай 1 ліпеня адбылася атака ўкраінскіх бесьпілётнікаў на электрамэханічны завод «Купал» у расейскім Іжэўску.
Кіраўнік Аб’яднаньня судова-мэдычнай экспэртызы і паталягаанатоміі Міністэрства аховы здароўя Азэрбайджану Адалят Гасанаў на прэс-канфэрэнцыі ў Баку заявіў, што прычынай сьмерці Зіядзіна і Гусэйна Сафаравых сталі шматлікія траўмы.
На сайце Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis (CEPA) зьявіўся артыкул брытанскага пісьменьніка і журналіста Эдварда Лукаса «Сакрэтная зброя: Гісторыя. Псэўдагістарычны „літвінізм“ сее разлад паміж Літвой і Беларусьсю».
Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПР) Алег Гайдукевіч пахваліўся ў сваіх сацыяльных сетках, што на ягонае запрашэньне ў Беларусь прыехаў «памочнік прэзыдэнта Дональда Трампа і адзін зь лідэраў кіроўнай Рэспубліканскай партыі ЗША».
Прычына ў росьце папуляцыі. На 1 студзеня мядзьведзяў у краіне было 1066, а рысяў — 1908.
Сяргей Шэлег стаў адным з 14 палітвязьняў, вызваленых 21 чэрвеня пасьля візыту ў Менск амэрыканскай дэлегацыі. У размове з Свабодай ён расказвае, чаму лічыць сваю справу несправядлівай, як перажыў два гады за кратамі і якою бачыць будучыню Беларусі.
Ён апублікаваў у ютуб-канале «Краіна для жыцьця» ролік, дзе паведаміў, што зьбірае прыхільнікаў.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) выкрылі схему паставак тавараў з акупаваных Расеяй тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны на беларускія прадпрыемствы. Сярод пакупнікоў — гіганты беларускай прамысловасьці.
Падзеі 1 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пасьля вечаровага выпуску навінаў на канале АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм «Спэцапэрацыя „Гарпун“», прысьвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня 2025 году ў Беларусь Паўлу Бялюціну.
1 ліпеня для беларусаў зьменяцца ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода падае адмысловую падборку зьменаў.
Гэта рэдкае прызнаньне Паўночнай Карэяй свайго ўдзелу ў вайне супраць Украіны на расейскім баку.
Савет Рэспублікі 30 чэрвеня зацьвердзіў законапраект са зьменамі па сацыяльным страхаваньні і пэнсіях. У ім прапісаны новаўвядзеньні для індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто працуе на падатку на прафдаход.
У Польшчы 31-гадовы беларус зьбіў дзвюх жанчын — 59 і 24 гадоў. Старэйшая з іх загінула на месцы, а малодшую ў цяжкім стане выратавальным верталётам даставілі ў бальніцу.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў на зьезьдзе «Белай Русі» заявіў пра змову ў дзяржаўных інстытуцыях. Галоўным пунктам парадку дня была адстаўка старшыні партыі Алега Раманава і абраньне новай старшыні. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі адна з другой?
Зь лістапада 2024 году па травень 2025-га супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы (НПА) сканфіскавалі каля 60 тысяч адзінак фармацэўтычнай і іншай мэдыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны.
Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, паліталягіню Валерыю Касьцюгову.
Днямі адбылася завочная дыскусія паміж дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай і былым чальцом Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім пра інструмэнты ўплыву краінаў Захаду на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
ВНУ Беларусі зноў выдзеляць каля 1 тыс. бюджэтных месцаў для грамадзян Расеі, якія здалі ў 2025 годзе адзіны дзяржаўны экзамэн (АДЭ), паведаміў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку знакавых? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі?
Эўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады Эўразьвязу у адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны яшчэ на 6 месяцаў да 31 студзеня 2026 году.
Усяго, як прагучала на нарадзе, Лукашэнка за адзін дзень абнавіў амаль 10% кіраўнікоў.
Ва ўкраінскім дзяржаўным праекце «Хачу жыць» паведамілі пра гібель яшчэ чатырох грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі супраць Украіны. Але ня ўсе яны мелі беларускі пашпарт паводле нараджэньня і паходжаньня.
Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацерынбурзе былі затрыманыя больш як 50 этнічных азэрбайджанцаў. Загінулі двое, яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур’ёзныя раненьні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Пра гэта 30 чэрвеня паведаміў журналіст Канстанцін Каверын у этэры шоў «Звычайная раніца». Пазьней затрыманьне пацьвердзіла крыніца «Люстэрка».
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўхваліла праект закону аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненьні дзейнасьці) суб’ектаў гаспадараньня.
Пакуль на радзіме ўлады змагаюцца супраць нацыянальнага самаўсьведамленьня і хочуць перарабіць беларусаў у расейцаў, у эміграцыі лідэры думкі шукаюць шляхі выхаду з таго, савецкага яшчэ, канфармізму, які прывезьлі з сабой зь Беларусі.
Празь непразрыстасьць бізнэсу Гінтаўтаса Палуцкаса апазыцыйная фракцыя ў парлямэнце плянуе запрасіць кіраўніка ўраду для тлумачэньня сытуацыі.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі заявіў на CBS, што Іран захаваў тэхнічныя магчымасьці для аднаўленьня вытворчасьці ўзбагачанага ўрану.
На межах Беларусі і краінаў Эўразьвязу ў чарзе стаяць 4025 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама аўтобусаў.
У ноч на 30 чэрвеня тысячы людзей у некалькіх гарадах Сэрбіі перакрылі вуліцы. Яны патрабавалі вызваленьня затрыманых двума днямі раней за пратэсты супраць палітыкі прэзыдэнта краіны Аляксандра Вучыча і ягонага ўраду.
Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Усе сумесныя культурныя імпрэзы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі, скасаваныя. Аб гэтым заявіла міністэрства культуры Азэрбайджану.
Як паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі, ратаўнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Менску і Менскай вобласьці.
Часовага паверанага ў справах пасольства Расеі Пятра Валакавых выклікалі ў МЗС Азэрбайджану ў сувязі з аблавамі на азэрбайджанцаў у расейскім Екацерынбурзе. Расейскаму боку быў выказаны рэзкі пратэст.
У суботу дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Будапэшту, размахваючы вясёлкавымі сьцягамі і плякатамі, якія высьмейваюць прэм’ер-міністра краіны Віктара Орбана.
Пасьля шасьці дзён цішыні (з 22 па 27 чэрвеня) Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, які ўводзіць у дзеяньне рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны адносна выхаду Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін.
Шквалісты паўночна-заходні вецер прагназуецца ў многіх раёнах Беларусі днём 29 чэрвеня, паведамляе Белгідрамэт. Яго парывы могуць дасягаць 15–20 мэтраў за сэкунду.
У выніку ізраільскага ўдару па турме Эвін у Тэгеране, які быў нанесены 23 чэрвеня, загінуў 71 чалавек. Пра гэта паведамляе Mizan са спасылкай на прадстаўніка судовай улады Ірана Асгара Джахангіра.
Афіцыйны Менск і Мʼянма працягваюць разьвіваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, уключаючы пастаўкі сыстэмаў супрацьпаветранай абароны, навучаньне мʼянманскіх ваенных і рэалізацыю сумесных праектаў у сфэры абаронных тэхналёгій.
Спэцыялісты Дзяржстандарту выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі і сульфітрэдукцыйныя клястрыдыі ў спэцыях вытворчасьці Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.
У ноч на 29 чэрвеня расейскія войскі выпусьцілі па Ўкраіне 537 бесьпілётнікаў і ракет, паведамляюць Паветраныя сілы ўкраінскага войска. 475 сродкаў паветранага нападзеньня былі абясшкоджаны.
У сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 чэрвеня дадалі яшчэ 33 чалавекі.
24 чэрвеня 2025 году споўнілася роўна 100 гадоў з дня заснаваньня найбольшай у гісторыі Беларусі палітычнай партыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамады, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі.
Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі, якія цяпер жывуць у Вільні. Сьвятлана прыйшла з тэчкай, на якой быў партрэт палітвязьня і нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Загрузіць яшчэ