Пасьля таго як ЗША зьнялі частку санкцыяў зь Беларусі, літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа сказаў, што Эўрапейскі Зьвяз ідзе «іншым шляхам» у пытаньні абмежавальных захадаў.
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што шматмільярдны крэдыт Ўкраіне ад Эўразьвязу на 2026-2027 гады застаецца заблякаваным праз пазыцыю Вугоршчыны.
Джон Коўл падвёў вынікі сваіх перамоваў у Менску, пасьля якіх вызвалілі 250 палітвязьняў.
Падзеі 20 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Вывезеныя зь Беларусі ў Літву палітвязьні далі першыя камэнтары пасьля зьняволеньня. Свабода вяла жывую трансьляцыю зь месца падзеі ў Вільні.
Тэлеграм-канал «Розовые Косынки» апублікаваў сьпіс вызваленых сёньня палітвязьняў.
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША 19 сакавіка ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы і іншыя вядомыя людзі. 15 чалавек прымусова вывезьлі зь Беларусі. Радыё Свабода вяла жывы эфір зь Вільні, куды выехалі вызваленыя зьняволеныя.
Аварыя пакінула хворых на рак без электрычнасьці на няпэўны час.
Рэжым Лукашэнкі забірае пашпарты і не аддае палітвязьням па іх вызваленьні з турмаў.
Дыпляматка падзялілася здымкамі некаторых вызваленых 19 сакавіка беларускіх палітвязьняў.
Лідэры беларускага дэмакратычнага і праваабарончага руху віталі вызваленьне палітвязьняў з турмаў Беларусі.
Злучаныя Штаты дамагліся вызваленьня 250 палітвязьняў. Частку вызваленых палітвязьняў вывезьлі ў Літву, частцы дазволілі застацца ў Беларусі.
19 сакавіка пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі яшчэ адну групу палітычных зьняволеных.
Пасьля чарговай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі сярод іншых вызвалілі журналістку Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву), якая за кратамі адбыла больш за 5 гадоў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў 19 сакавіка, што «спрабаваў пераканаць» спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, што «трэба быць вельмі асьцярожнымі, размаўляючы з дыктатарам Беларусі».
Гэта адказ амэрыканскага боку на вызваленьне партыі беларускіх палітвязьняў.
Пра вызваленьне напісала жонка палітзьняволенага.
Імёны вызваленых пакуль не канчаткова вядомыя, але ўжо пачаўся збор, каб дапамагчы ім.
Гэта адбылося 19 сакавіка ў ерэванскім аэрапорце, адкуль Лапшын накіроўваўся ў Страсбур.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у дзень прыезду ў Беларусь амэрыканскага спэцпрадстаўніка адправіўся да польскай мяжы.
Спэцыяльны пасланьнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл на перамовах у Менску дамовіўся з Лукашэнкам пра вызваленьне групы палтвязьняў. Што атрымае Лукашэнка ў выніку гэтай угоды? На якіх умовах і каго вызваляюць?
З прадстаўніком ЗША па Беларусі ў Вільні сустрэліся літоўскія дэпутаты, якія хочуць данесьці альтэрнатыўны ўраду Літвы пункт гледжаньня.
На зьмену рэжыму ў Беларусі могуць паўплываць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, але ня санкцыі ў дачыненьні да Беларусі — мяркуе расейскі эканаміст Дзьмітры Някрасаў.
Пачалося зьніжэньне курсу расейскага рубля, за ім рушыў і беларускі.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што за дзень да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй адміністрацыі прэзыдэнта ЗША сама меней зь дзьвюх калёній Беларусі вывезьлі палітзьняволеных.
Беларускі «Альфа Банк» паведаміў, што ягоныя карткі Visa перасталі працаваць у ЭЗ, а таксама ў Вялікай Брытаніі, Ісьляндыі, Ліхтэнштайне, Нарвэгіі.
Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, заявіў, што ў перамоўным працэсе Расеі і Ўкраіны пры пасярэдніцтве ЗША вынікла паўза.
Беларускі ПЭН заявіў аб прыкметах катаваньняў і пабіцьця затрыманых.
У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што затрымалі агента спэцыяльных службаў Расеі і Беларусі, які шпіёніў у Сілах бесьпілётных сыстэмаў.
Спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл прыехаў у Менск зь Вільні, дзе напярэдадні правёў сустрэчу з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене. Ранейшыя візыты Коўла ў Беларусь суправаджаліся вызваленьнем часткі палітвязьняў.
Былы палітвязень Мікола Статкевіч працягвае аднаўляцца пасьля інсульту ў сваёй кватэры ў Менску.
У Беларусі з 19 да 25 сакавіка будуць праходзіць комплексныя вучэньні войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі паведамілі, што апэратыўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы байцоў аддзелаў спэцыяльнага прызначэньня «Рысь» і «Тарнада» затрымалі «ўдзельнікаў і лідэра групы прыхільнікаў анархічных поглядаў».
Улады ў Менску не падтрымалі заклікаў вызваліць палітвязьняў, спыніць перасьлед апазыцыі, ціск на СМІ і іншыя рэпрэсіі.
У Гданьску зрабілі апэрацыі сужэнцам Хвасьцёнкам. Нырку жонкі Алены перасадзілі ейнаму мужу Сержуку, бо ягоныя ныркі амаль адмовілі.
Ёсьць параненыя.
19 сакавіка 2006 году ў Беларусі прайшлі трэція прэзыдэнцікя выбары, вынікі якіх не былі нечаканасьцю. Нечаканасьцю вясны-2006 стала Плошча і намётавае мястэчка. Пагаварылі пра тыя падзеі з жонкай адзінага кандыдата ад апазыцыі Інай Кулей.
Ізраіль пашырыў маштаб сваіх удараў па Іране позна ўвечары 18 сакавіка і распаўсюдзіў іх на паўночную частку краіны, у тым ліку на іранскі вайскова-морскі флёт у Касьпійскім моры.
Падзеі 19 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
18 сакавіка літоўскія памежнікі перахапілі 7 партыяў цыгарэтаў, якія ляцелі зь Беларусі на паветраных балёнах.
Прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян пацьвердзіў сьмерць міністра выведкі краіны Ісмаіла Хатыба. Раней міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што Хатыб быў забіты ў выніку начнога ўдару 18 сакавіка.
Праваабарончую арганізацыю Human Constanta, кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне» і арганізацыю «Спадчына Беларусі» 11 сакавіка Камітэт дзяржаўнай бясьпекі пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
У Літве з візытам знаходзіцца спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл.
20 гадоў таму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў апазыцыя арганізавала намётавае мястэчка ў цэнтры Менску, якое пратрымалася некалькі дзён.
За 2025 год у Беларусі было разьмінавана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў.
Міністэрства замежных спраў Літвы назвала праведзеную напярэдадні сустрэчу прэм’ер-міністра Беларусі зь літоўскімі перавозьнікамі працягам гібрыднай кампаніі, закліканай узмацніць ціск на Літву.
Акупанты палілі беларускія вёскі яшчэ ў часе Першай сусьветнай вайны, заявіў міністар замежных справаў Максім Рыжанкоў на адкрыцьці выставы «Выратаваньне Эўропы. 110 гадоў Нарачскай апэрацыі» ў Нацыянальным гістарычным музэі.
Былыя сябры «Народнай Грамады», якія цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі, перадалі некалькі пытаньняў Міколу Статкевічу.
Старшыня рады рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыму» Раман Чагрынец выступіў у Менску з прарасейскімі заявамі.
18 сакавіка Віленская гарадзкая рада на сваім паседжаньні ўхваліла зьмену статутаў трох школ, якія працуюць на мовах нацыянальных меншасьцяў.
Загрузіць яшчэ