Першая ракетка сьвету прайграла фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Australian Open.
У суботу апоўначы ў Злучаных Штатах спынілася фінансаваньне дзясяткаў фэдэральных ведамстваў, што прывяло да прыпыненьня працы ўраду.
Пра «ўваходжаньне ў паветраную прастору Польшчы» у ноч на 31 студзеня аб’ектаў з боку Беларусі заявіла польскае Апэратыўнае камандаваньне відаў Узброеных сіл.
Ад пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 122 чалавекі — у 1,85 раза больш, чым за той жа пэрыяд 2025-га (66), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных даных Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Былы палітвязень, старшыня зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук стаў дарадцам Ціханоўскай у пытаньнях экалёгіі. Ён правёў за кратамі год і 7 месяцаў з прысуджаных яму 6 гадоў, вызвалены ў верасьні 2025-га. Кучук расказвае, як палітвязьням за кратамі надаюць «нізкі статус».
Уладзімір Зяленскі заявіў пра намер прызначыць упаўнаважанага па пытаньнях Беларусі і сказаў, што неабходна падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі.
Урад ФРГ засакрэціў інфармацыю аб сваіх праектах у Беларусі (а таксама ў Нікарагуа і М’янме), якую запытвала парлямэнцкая фракцыя ультраправай апазыцыйнай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», што супрацоўнічае з беларускім рэжымам прынамсі на нізавым узроўні.
У Варшаве адбылася інтэрактыўная прэзэнтацыя шчырай кнігі «Я/Мы Эміграцыя», якую напісала 25‑гадовая беларуска, настаўніца польскай мовы Дар’я Ракава.
Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
28 студзеня ў Кангрэсе ЗША прайшоў закрыты брыфінг па пытаньнях выведкі. Выданьне Army Recognition паведамляе, што на брыфінгу гаворка ішла ў тым ліку і пра Беларусь.
Аляксея Лазарава, які загінуў 19 студзеня падчас выкананьня баявой задачы, баронячы Ўкраіну ад расейскай агрэсіі, пахаваюць 31 студзеня на полі пачэсных пахаваньняў у Львове.
Паводле Арміі абароны Ізраілю (ЦАХАЛ), маштаб чалавечых стратаў у Газе фармаваўся як у выніку баявых дзеяньняў, гэтак і з-за расправаў ХАМАС над апанэнтамі і гібелі палестынцаў ад падзеньня дэфэктных ракетаў.
І якое месца Беларусь можа заняць у пасьляваенным рэгіёне? Камэнтуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі? Глядзіце “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым. Таксама гаворым пра нечаканы паварот украінскай палітыкі да беларускіх дэмакратычных сілаў з Аленай Бабаковай, журналісткай, дасьледчыцай Atlantic Council.
У «пункт нязломнасьці» ў адным з двароў на левым беразе Кіева гараджанка Людміла прыйшла паесьці гарачага баршчу. У яе дома электрапліта, а сьвятло далі раніцай усяго на паўгадзіны. Гэты намёт паставілі беларускія валянтэры. Алена Жаркевіч зьехала зь Беларусі ва Ўкраіну ў 2020 годзе.
«Гэта нашая агульная вайна, гэта нашая агульная праблема, і таму беларусы побач», — кажа беларуская валянтэрка Алена Жаркевіч, якая зьехала ва Ўкраіну ў 2020 годзе.
Францыя будзе вымушаная адпусьціць затрыманы танкер расейскага «ценевага флёту» з-за патрабаваньняў нацыянальнага заканадаўства.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў выданьню Reform.news новую пяцігадовую стратэгію ў сферы міграцыі, якую ўчора прэзэнтавала Эўрапейская камісія. Паводле яго размова не ідзе аб візавай забароне для грамадзян Беларусі.
Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы?
Марыя Калесьнікава ў інтэрвію нямецкаму выданьню Die Zeit адказала на крытыку і растлумачыла сваю пазыцыю наконт перамоваў з рэжымам Лукашэнкі.
Паводле сьледзтва, у 2024 годзе жыхар Менску стварыў дабрачынны фонд і займаўся крымінальнымі дзеяньнямі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў ноч з 29 на 30 студзеня расейскі войскі не абстрэльвалі энэргетычную інфраструктуру, але не спынілі ўдары па гарадах, аб’ектах прамысловасьці і лягістыкі.
Зьвесткі перадаў праваабаронцам былы вязень, якому асуджаны Дзьмітры Капуза апавядаў сваю гісторыю ў турме.
Гэта найбуйнейшая інвэстыцыйная праграма ў польскім войску — праз два гады Польшча будзе мець гатовую сыстэму барацьбы зь бесьпілётнікамі, якая дапоўніць наяўную сыстэму супрацьпаветранай абароны.
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў, што ўлады працягваюць разьвіваць падразьдзелы спэцыяльнага прызначэньня.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Брагінская раённая газэта апублікавала чарговае паведамленьне аб тым, што яшчэ ў дзьвюх школах раёну — у Малейкаўскай і Малажынскай — мясцовыя ідэолягі і міліцыянты правялі «дыялёгавыя пляцоўкі», на якіх пагаварылі аб «экстрэмізьме і бясьпецы ў інтэрнэце».
У размове з польскімі журналістамі Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што пераезд заплянаваны празь зьмяншэньне ўзроўню аховы.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што для яго немагчыма сустрэцца з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным у Маскве, як прапанаваў расейскі бок.
30 студзеня палітвязень Эдуард Бабарыка, сын і сябра выбарчага штабу незарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году Віктара Бабарыкі адзначае 36-ы дзень народзінаў.
Блізкая асоба палітзьняволенага бізнэсоўца Сяргея Ботвіча, які сядзіць у Беларусі за «шпіянаж», расказала Свабодзе, што пра яго вядома.
Аляксандар Лукашэнка адкрыў новы цэх на прадпрыемстве «Планар», якое знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі за супрацу з прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу Расеі.
Пасьля леташняй рэканструкцыі пункту пропуску «Бераставіца» на мяжы з Польшчай у 2026 годзе пачнецца рэканструкцыя пункту пропуску «Каменны Лог» на мяжы зь Літвой.
Літоўскія ўлады ня хочуць нават размаўляць пра транзыт, пакуль зь Беларусі будуць ляцець балёны з кантрабандай.
У лютым 2026 году ў Беларусі вырастуць два паказьнікі, ад якіх залежаць шмат сацыяльных выплатаў: бюджэт пражытковага мінімуму і велічыня сярэдняга заробку.
Супрацоўніца аддзелу эканомікі сфэры паслуг Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Мілашэвіч заявіла, што за апошнія пяць гадоў павялічыўся экспарт мэдычных паслуг у памежных рэгіёнах Беларусі.
Сотні тысяч беларусаў дагэтуль жывуць без цэнтралізаванага водаправоду і каналізацыі.
28 і 29 студзеня жыхары гораду заставаліся без цэнтралізаванага забесьпячэньня вадой.
Жыхарка вёскі Слабада Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці Алена Жуковіч паведаміла, як паводзіў сябе зубар, калі прыйшоў да людзей.
Начальніца аддзелу выкарыстаньня і аховы водных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Натальля Сьвірыдовіч заявіла, што дзейныя раней дакумэнты аб узаемадзеяньні з суседнімі краінамі ў ахове рэк пакуль прыпыненыя.
Падзеі 30 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Гэтыя пытаньні аўтар відэаканалу «Жыцьцё-маліна» сфармуляваў два гады таму — у відэа, зьнятым да 60-годзьдзя Віктара Бабарыкі, калі той знаходзіўся ў калёніі.
Турнір «Локоволей» праходзіць у Менску і сабраў каманды зь Беларусі, Расеі, Паўночнай Карэі і акупаваных расейцамі тэрыторый Украіны.
Пра гэта гаворыць статыстыка. Тэмпы атрыманьня дакумэнтаў пры новым урадзе краіны істотна запаволіліся.
Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў пра сьвежую размову з кіраўніком Расеі.
Былы палітвязень, старшыня зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук стаў пазаштатным дарадцам Ціханоўскай у пытаньнях экалёгіі.
У Таліне вырашылі пайсьці на новы крок, які, як мяркуецца, умацуе бясьпеку дзяржавы.
Вядомы і расклад першых рэйсаў.
Ваяводзкі адміністрацыйны суд скасаваў рашэньне Ўправы ў справах іншаземцаў.
28 студзеня Віленская гарадзкая рада прыняла рашэньне, паводле якога дзеці іншаземцаў з краін, што не ўваходзяць у Эўразьвяз, змогуць вучыцца ў пачатковых клясах толькі ў літоўскамоўных школах. Але для беларусаў можа быць вынятак — пры пэўных умовах.
Загрузіць яшчэ