У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — пісьменьніца Сьвятлана Курс. Яна ўзгадвае пачатак 1990-х як час, калі тварылі і кахалі, адказвае на пытаньне, чаму разышлася з прыхільнікамі Пазьняка і заяўляе, што Лукашэнка помсьціць беларускім жанчынам «за тое, што яны яго не захацелі»
Вызваленьне палітзьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні, сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Дзяржсавета КНР — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдні.
Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Армэнію ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя».
Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыё – і ўсе Натальлі, тры грацыі: Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч. Апошняя працуе на новай пасадзе ўжо амаль 2 месяцы. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, чым яна займаецца, прынамсі ў публічнай прасторы
У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі».
Журналіста Свабоды затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць па абмене? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае расейскі? Ці дапамагае за кратамі Нобэлеўская прэмія?
Што хацеў Лукашэнка сказаць сваім інтэрвію «России-1»? Ці запатрабуе Масква дапамогі ў саюзьнікаў з прычыны апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны ў Курскай вобласьці? Заявы Лукашэнкі пра новага прэзыдэнта – плян на 2025 год, какетнічаньне ці абстрактныя развагі?
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у лютым 2025 году. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
Чаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Што вядома пра ўдзел у гэтым наступе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе розных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны?
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай.
Хто і як кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году, які быў плян штабу, і ці можа NEXTA паўтарыць гэты досьвед? Адказвае кіраўнік ТГ-каналу NEXTA — самага папулярнага беларускага мэдыя часоў пратэстаў 2020 году — Сьцяпан Пуціла.
Адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч узгадвае, як на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году выкарыстоўваў адміністратыўны рэсурс за Зянона Пазьняка, распавядае, за што яго выключылі з Партыі БНФ, у якую ён уступіў у 18 гадоў, і называе падзеі 2020 году «адкладзенай перамогай»
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае праект «Палітвязынка».
Што прымушае Лукашэнку рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Абмяркоўваюць палітоляг Ігар Тышкевіч і вайсковы экспэрт Міхайла Самусь.
9 жніўня беларусы за мяжой выходзяць на акцыі ў гадавіну выбараў 2020-га. У Беларускі працягваюцца рэпрэсіі. Украінскія вайскоўцы атакуюць Курскую вобласьць. Якія высновы можна зрабіць за гэтыя чатыры гады — тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы.
Ці зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінцэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу Ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца.
Якой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзіць падыходы 2020-2021 гадоў? Абмяркоўваюць прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў КР Андрэй Ягораў.
Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары. Сытуацыю абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.
Што абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Пра што ідзе гаворка, наколькі рэальны падобны абмен і ці магчыма, што вызваляць і беларусаў.
Лукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Што гэта было? Госьці «ПіКа Свабоды» – праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арганізацыі «Belpol».
У відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» – палітык Анатоль Лябедзька. Ён аналізуе, пасьля якога моманту беларуская дэмакратыя ў 1990-я пачала прайграваць, апавядае, чаму ў 1994 годзе апынуўся ў камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, і ўспамінае, як ня стаў адзіным кандыдатам ад апазыцыі
Што азначае для беларускай эканомікі дамова аб адзіным электрычным рынку з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з працягласьці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме? Ці можа Крэмль у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне разьмясьціць аналягічныя ў Беларусі?
85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблена і чаму дагэтуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка.
Сёлета ўступілі ў сілу зьмены, якія пашырылі магчымасьці дзяржавы ціснуць на бацькоў. Цяпер за тое, што бацькоў прыцягвалі да адказнасьці за «распаўсюджваньне экстрэмізму» і «прапаганду ці публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі», могуць адабраць дзіця.
Новы кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў другі свой замежны візыт пасьля Кітая зрабіў у КНДР. У Беларусі прысудзілі сьмяротнае пакараньне грамадзяніну Нямеччыны. Лукашэнка праводзіць трохдзённыя перамовы з Пуціным.
Што думаюць людзі на вуліцах Парыжу пра забарону беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у сёлетніх Алімпійскіх гульнях пад дзяржаўнымі сьцягамі.
Так лічыць Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, якая ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м.
Экс-камандзір палка Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы».
Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Што яны шукаюць бадай у гэтай адной з самых нетурыстычных для жыхароў Захаду эўрапейскай краіне? Мінулы раз мы расказвалі, чым шакуе і абурае Беларусь турыстаў з Расеі. А сёньня мы раскажам, чым вабіць заходніх турыстаў Беларусь.
Разважае доктар Станіслаў Салавей, намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта, адказны за пытаньні аховы здароўя. .
Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў – каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? Адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня.
Адмова дзейнага прэзыдэнта Джо Байдэна ад удзелу ў выбарах адкрыла магчымасьць барацьбы за намінацыю ў прэзыдэнты ЗША. Расказваем, хто цяпер можа замяніць яго ў выбарчай гонцы.
Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі Duco.
Трэцяга ліпеня, падчас вайсковага параду ў Менску, улады паказалі ўдарныя бесьпілётнікі «Герань-2» нібыта беларускай вытворчасьці. Свабода з дапамогай экспэртаў паспрабавала разабрацца, ці сапраўды яны маглі быць вырабленыя ў Беларусі, як гэта аб’явілі на парадзе.
20 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка стаў кіраўніком Беларусі. Ён прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй. Прыгадваем яе і наступныя прысягі Лукашэнкі за 30 гадоў
У мінулым годзе Беларусь наведала 5 мільёнаў 800 тысяч турыстаў, сьцьвярджае афіцыйная статыстыка. А больш за 5 мільёнаў – гэта турысты з Расеі. Інакш кажучы, 96% замежных турыстаў у Беларусі – расейцы.
Аляксандар Лукашэнка дэманструе міралюбства ў адрас Украіны, міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў прапануе дыялёг з Польшчай, афіцыйны Менск уводзіць бязьвізавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў 35 эўрапейскіх дзяржаваў. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — доктар Дзьмітры Шчыгельскі, афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага.
Госьць «ПіКа Свабоды» - дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінэту, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павал Латушка.
Камунікацыяй са сваякамі загінулых, прапаўшых бязь вестак і палонных у палку імя Каліноўскага займаецца добраахвотніца, якая служыць там зь лета 2022 году. У размове са Свабодай яна ўпершыню расказвае, у чым палягае яе праца.
Беларускі дызайнэр Барыс Зубараў яшчэ 30 гадоў таму адкрыў у Нью-Ёрку майстэрню разам з кампаньёнам Яўгенам. Цяпер яны ствараюць дызайнэрскі абутак, які носяць Мадонна, Джэніфэр Лопэз і іншыя зоркі.
Загрузіць яшчэ