На гэтым тыдні ЗША ацэньваюць 100 дзён прэзыдэнта Трампа, а Эўропа застыла перад выбарам: правы папулізм, нацыянальны інтарэс ці каштоўнасьці Эўразьвязу? Што гэта азначае зь беларускага пункуту гледжаньня -- адказы ў «Зоне Свабоды».
Абвінавачванне просіць для блогера Сакалоўскага 3,5 гадоў калоніі. 11 траўня суд вынесе прысуд відэаблогеру Руслану Сакалоўскаму, які лавіў пакемонаў у Храме-на-крыві ў Екацярынбурзе і зьняў пра гэта відэа. Каго ён пакрыўдзіў?
Ад 3 красавіка бізнэсовец Віктар Мароз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго затрымалі па справе «Белага легіёну». У арганізацыю ён ўваходзіў больш за 10 год таму, калі быў школьнікам. Жонка і бацькі Віктара распавялі, чаму не шкадуюць што ён быў у «легіёне», і якія казкі ён дасылая для сына зь СІЗА.
Цяперашні прэзыдэнцкі тэрмін прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа складае 1461 дзень. Што ён пасьпеў зрабіць цягам першых ста дзён свайго кіраваньня Злучанымі Штатамі Амэрыкі?
Упершыню аб умяшаньні Крамля ў выбары прэзыдэнта Францыі загаварылі яшчэ ў сярэдзіне лютага. У штабе Эмануэля Макрона заявілі: з дапамогай хакераў і фэйкаў Расея спрабуе патапіць іх кандыдата, галоўнага канкурэнта Марын Ле Пен.
У кадры расейскія тэлевядоўцы трымаюцца надзвычай вольна. Яны могуць сабе дазволіць многае такое, што іх калегам у іншых краінах у галаву не прыйшло б.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 24-28 красавіка.
Ад пачатку сакавіка ў Менску сталі зьяўляцца папяровыя аплікацыі з выявамі беларускіх чыноўнікаў і міліцыянтаў, якія суправаджаліся подпісамі «Гэта я...». Пра аплікацыі ў сацсетках распавядаў стрыт-арт-праект Signal.
Дзяўчына фігуранта «справы Белага легіёну» Сяргея Кунцэвіча лічыць, што беларуская тэлевізія разам з КДБ узьвялі паклёп на яе хлопца. Яна кажа, што Сяргей захапляецца робататэхнікай і ня мае ніякага дачыненьня да бутэлек з кактэйлем Молатава, якія паказвалі афіцыйныя тэлеканалы.
Кнігу «100 словаў» прэзэнтавалі ў менскім «Прэсавым клюбе» 27 красавіка. «100 словаў» — кніжная вэрсія праекту, які ладзіць Свабода ад 2014 году.
Пратэсты ў Вэнэсуэле працягваюцца ўжо больш за тры гады — увесь гэты час у краіне не хапае прадуктаў і мэдыкаментаў, многія лідэры апазыцыі знаходзіцца за кратамі.
Жыхар Віцебску Сяргей Іконьнікаў быў на ЧАЭС камандзірам узводу спэцыяльнай апрацоўкі, меў у падпарадкаваньні 30 чалавек. Тры тыдні ён працаваў на трэцім энэргаблёку ЧАЭС. Паводле яго ўспамінаў, кіраўніцтва прымушала заніжаць дадзеныя пра ўзровень апраменьваньня, якое атрымлівалі яго падначаленыя.
Чарнобыльскі шлях — 2017 прайшоў у двух фарматах: шэсьця і мітынгу.
Амбасада была зачыненая і аточаная паліцыяй. Прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай грамады, чэскія актывісты падпісалі лісты падтрымкі вязьням і перадалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
У штаце Арканзас у ЗША ў адзін дзень выканалі два сьмяротныя прысуды і плянуюць выканаць яшчэ некалькі, бо 30 красавіка сканчаецца тэрмін прыдатнасьці яду для сьмяротных ін'екцыяў. У ЗША дэфіцыт такіх лекаў, бо Эўропа спыніла іх пастаўкі на знак пратэсту супраць практыкі сьмяротнага пакараньня.
Напярэдадні Радаўніцы ў «расстрэльным» лесе каля вёскі Хайсы пад Віцебскам прагучалі словы малітвы за тых, чые косткі дагэтуль ляжаць каля раскапаных ямаў. Частку парэшткаў і фрагмэнтаў адзеньня сабралі ўжо вайскоўцы-пошукавікі. Аднак у лесе відаць і новыя прыкметы дзеяньняў «чорных капальнікаў»
На Радуніцу – у дзень памінаньня памерлых, беларусы ўзгадваюць Ганну Вольскую, Ніла Гілевіча, Леаніда Маракова, Зьміцера Саўку, Юрыя Хадыку і шэраг іншых выбітных асобаў, якія пакінулі гэты сьвет у 2016 і 2017 гадах.
Падчас патруляваньня ў раёне кантраляванага групоўкай «ЛНР» населенага пункту Прышыб на міне падарваўся аўтамабіль Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ». У групоўцы «ЛНР» заяўляюць, што аўтамабіль місіі АБСЭ, у якім загінулі і былі параненыя супрацоўнікі, «адхіліўся ад асноўнага маршруту і рухаўся
У адрозненне ад мінулых гадоў, у 2017-м дзень памінаньня ў Прыднястроўі прайшоў ціха, не ператварыўшыся ў дэманстраваньне багацьця і празьмернасьцяў.
Новая кніга ў Бібліятэцы Свабоды - "100 словаў". Анталёгія найлепшых тэкстаў, якія зьявіліся ў аднайменнай рубрыцы на сайце svaboda.org у 2014-2016. Укладальнік Ян Максімюк. Прэзэнтацыя адбудзецца 27 красавіка ў Менску і 28 красавіка ў Горадні.
Ці трэба ісьці на супрацу з уладамі дзеля Курапатаў? У праграме «Зона Свабоды» — меркаваньні Сьвятланы Алексіевіч, Зянона Пазьняка, Паўла Якубовіча, Вінцука Вячоркі, Сяргея Навумчыка, Аляксандра Лукашука. Вядучая Ганна Соўсь.
Размова Алёшы Фралова з мамай стала гітом у WhatsApp у Татарстане. Гутарка зьявілася ў інтэрнэце напярэдадні мітынгу ў Казані «супраць моўнай тыраніі ў рэспубліцы Татарстан», арганізаванага таварыствам расейскай культуры.
У слоўніку Насовіча (1870 г.) суботнік — гэта вялікае пакараньне. Але ці лічаць яго пакараньнем сучасныя менчукі? А ці яны ведаюць пра беларускую традыцыю талакі?
У Хабараўску праходзіць спэцапэрацыя пасьля нападу на прыёмную ФСБ. Сілавікі шукаюць іншых падазраваных: напярэдадні да дзесяці чалавек удзельнічалі ў нападзе на стралковы клюб, адкуль вынесьлі некалькі дзесяткаў адзінак агнястрэльнай зброі.
Пакуль немагчыма сказаць, хто з кандыдатаў у прэзыдэнты Францыі стане лідэрам па выніках першага туру, які адбудзецца 23 красавіка. У чатырох кандыдатаў рэйтынг вагаецца ў раёне 20%, у тым ліку ў кандыдата ад ультраправых Марын Лё Пен і кандыдата ад ультралевыя Жан-Люка Мэляншона. (Reuters)
Зь дня гібелі першага чачэнскага прэзыдэнта Джахара Дудаева 21 красавіка 1996 г. мінуў 21 год. Яго ўдава Ала распавядае пра мужа ў гутарцы з карэспандэнтам Паўночнакаўкаскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў абвінавачваецца ў злосным хуліганстве за тое, што павесіў пятлю на скульптуру "Менскі гарадавы". Такім чынам ён выказаў свой пратэст супраць бясчынства міліцыі. За гэта яму пагражае да трох гадоў турмы. Зь СІЗА ён штодня пісаў лісты маці і дзяўчыне.
Ці трэба ісьці на супрацу з уладамі дзеля Курапатаў? У праграме «Зона Свабоды» — меркаваньні Сьвятланы Алексіевіч, Зянона Пазьняка, Паўла Якубовіча, Вінцука Вячоркі, Сяргея Навумчыка, Аляксандра Лукашука. Вядучая Ганна Соўсь. Глядзіце на Белсаце 22 красавіка ў 19:55 і 23 красавіка ў 10:10.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 17-21 красавіка.
21 сакавіка ̶ роўна месяц, як пачаліся затрыманьні па справе «Белага легіёну». Хто яны, кім працуюць гэтыя людзі, якім выставілі абвінавачаньне за арганізацыю масавых беспарадкаў перад Днём Волі 25 сакавіка?
Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на 2017 год. Герой выпуску — Кацярына Сумарава, мастачка. Бык паводле гараскопу.
Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на 2017 год. Герой выпуску — Наста Пілюгіна, блогерка. Бык паводле гараскопу.
Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на 2017 год. Герой выпуску — Сяржук Бахун, дырэктар у ТАА «Гайсак». Бык паводле гараскопу.
Чаму Літва лічыць, што Расея вядзе «гібрыдную вайну», і што рабіць з крамлёўскай прапагандай. Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адказаў на пытаньні Шахіды Якуб.
У цэнтры Гаагі сядзіць невялікая, але дасьведчаная каманда, якая сама стварае ілжывыя навіны і вучыць іншых, як гэта рабіць. Яе працу аплачваюць грантадаўцы, а частка каманды свабодна гаворыць па-расейску і зьбіраецца працаваць у расейскамоўным і ўкраінамоўным сэгмэнце Сеціва.
Ганна, жонка ратавальніка МНС Андрэя Дундукова, затрыманага ў справе «Белага легіёну», расказала, як у іхнай кватэры знайшлі прадмет, які не належыць сям’і і які вельмі добра кладзецца ў гісторыю пра «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» на 25 сакавіка.
Касьмічны грузавы карабель «Нябесны човен» павінен заправіць кітайскую касьмічную станцыю палівам. Ён таксама даставіць на арбіту больш за шэсьць тон грузаў.
Улады Ўкраіны спрабуюць вярнуць у прыфрантавую зону і на акупаваныя тэрыторыі вяшчаньне сваіх тэлеканалаў і радыёстанцый. У краіне запрацавалі дзьве тэлевежы, сыгнал якіх мае пакрыць частку Данбасу і Крым. Рэпартаж «Настоящего времени».
Пустыя выбітыя вокны, разабраная драўляная падлога, абваленая ў некаторых месцах столь. Так сёньня выглядае сядзіба роду Алешаў у вёсцы Нова-Беражное ў Столінскім раёне.
Акторы сусьветна вядомага цырку du Soleil зладзілі флэшмоб у розных частках Менску. Такія пэрформансы артысты робяць у гарадах, куды зьбіраюцца прыехаць зь вялікім канцэртам.
У судзе Гомельскага раёну 13 красавіка быў пакараны штрафам на 69 рублёў Віктар Казлоў. Гісторыя абляцела ўвесь інтэрнэт, бо Віктар фізычна ня мог нічога крычаць: пасьля апэрацыі ў анкалягічным цэнтры ў яго выдаленая верхняя доля левага лёгкага і праблемы з галасавымі цягліцамі.
Кадры былі зробленыя ў ходзе падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 105-годзьдзя з дня нараджэньня першага лідэра Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна
У сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшоў інтэлектуальны маратон на знак салідарнасьці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях і хто цярпіць перасьлед і неабгрунтаваныя абвінавачаньні.
Па выніках рэфэрэндуму, які 16 красавіка прайшоў у Турэччыне, прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган значна ўмацаваў сваю ўладу і атрымаў права абірацца прэзыдэнтам яшчэ некалькі разоў. Дзіўнае супадзеньне: першымі павіншавалі яго ў асноўным палітыкі, якія самі даўно кіруюць.
Вядомую праваабаронцу Тацяну Равяку вінавацяць у брыдкаслоўі і непадпарадкаваньні міліцыі падчас акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 сакавіка. Зь невядомых прычын на суд не зьявіўся абаронца, зь якім папярэдне Тацяна Равяка заключыла дамову. Паседжаньне перанесьлі на 26 красавіка
Зьміцер Бартосік наведаў месца масавага расстрэлу мірных жыхароў партызанскай брыгадай імя Фрунзэ.
На мітынгу ў Бабруйску адзін зь мясцовых чыноўнікаў сказаў, што зарабляе 1000 рублёў. Журналісты Радыё Свабода пацікавіліся ў людзей на бабруйскіх вуліцах, колькі тут зарабляюць прадстаўнікі іншых спэцыяльнасьцяў і як увогуле стаяць справы на рынку працы ў невялікім горадзе.
Загрузіць яшчэ