Міжнародная група дасьледчыкаў зь Вялікай Брытаніі і ЗША, магчыма, устанавіла, чаму ў некаторых людзей зьяўляюцца тромбы пасьля ўвядзеньня ім вакцын ад каранавірусу вытворчасьці AstraZeneca або Johnson & Johnson.
Амэрыканскія навукоўцы стварылі жавальную гумку са смакам карыцы, якая можа зьнізіць рызыку заражэньня COVID-19.
У сьвеце не зафіксавана ніводнага выпадку сьмерці ў выніку заражэньня новым штамам каранавірусу «Омікрон». Пра гэта паведамілі ў Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ).
Фабрыка Sopel прадавала цацкі па ўсім сьвеце, але пандэмія COVID-19 падвяла рысу пад яе працай.
У кастрычніку ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым па ўсёй краіне. Аднак пратрымаўся ён 9 дзён, потым міністэрства ўнесла зьмены ў «Санітарныя нормы і правілы, зьвязаныя з COVID-19».
У сьвеце пачаліся інтэнсіўныя дасьледаваньні новага варыянту каранавірусу, які ўпершыню быў ідэнтыфікаваны на поўдні Афрыкі. Сусьветныя лідэры заклікалі людзей не панікаваць — і зрабіць прышчэпкі, калі магчыма.
Улады Нямеччыны забаранілі непрышчэпленым грамадзянам наведваць грамадзкія месцы, акрамя самых неабходных, і забаўляльныя ўстановы. Пра гэта паведамляе DW.
Улады Грэцыі вырашылі ўвесьці абавязковую вакцынацыю ад COVID-19 для жыхароў краіны старэйшых за 60 гадоў, паведамляе BBC News са спасылкай на заяву прэм’ер-міністра Кірыякаса Міцатакіса.
У 11 краінах ЭЗ зарэгістравалі 44 выпадкі заражэньня новым штамам каранавіруса «омікрон». Аб гэтым паведамляе Эўрапейскі цэнтар прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (ECDC).
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя назвала Omicron «варыянтам COVID-19, які выклікае занепакоенасьць». Выпадкі новага варыянту зьявіліся пакуль больш як у дзесяці краінах.
Да працы на шэрагу дзяржаўных прадпрыемствах Горадні будуць дапускаць толькі супрацоўнікаў, прышчэпленых ад COVID-19.
Бальканская дзяржава, якая раней за ўсіх у Эўропе ў 2020 годзе перамагла першую хвалю каранавірусу, зноў мае праблемы з захворваньнем. Цяпер яны адмовілася выкарыстоўваць амэрыканскую вакцыну.
Кандыдат біялягічных навук, мікрабіёляг, супрацоўніца Манчэстэрскага гарадзкога ўнівэрсытэту Вікторыя Дароніна падсумоўвае, што цяпер вядома і невядома навукоўцам пра новы штам каранавірусу «Омікрон», як хутка можна зрабіць эфэктыўную вакцыну супраць яго.
Раман Якаўлеўскі памёр 27 лістапада ад наступстваў каранавірусу, хоць першачаргова шпіталізавалі з хваробай сэрца. Пасьля крэмацыі яго падхаваюць у магілу бацькоў на Ўсходніх могілках Менска.
Новы штам каранавірусу пад назвай «Омікрон», як піша The New York Times, мае «сумесь мутацый Франкенштэйна» і выклікае вялікія асьцярогі мэдыкаў.
Амэрыканскі слоўнік Merriam-Webster выбраў ангельскім словам 2021 году vaccine (вакцына), гаворыцца ў паведамленьні на сайце слоўніка.
Міністар аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў 29 лістапада, што пачынаючы з 1 сьнежня ў краіне будуць уведзеныя больш жорсткія правілы ўезду на яе тэрыторыю ў сувязі са зьяўленьнем новага штаму каранавірусу — «Омікрон».
Улады Японіі паведамілі аб рашэньні забараніць уезд у краіну, пачынаючы з 30 лістапада, усім іншаземцам у сувязі з распаўсюдам у сьвеце новага і, як мяркуецца, больш заразнага штаму каранавіруса «Омікрон».
Ва ўсіх абласьцях Беларусі эпідэмічная сытуацыя дазваляе паэтапна выводзіць аддзяленьні з «каранавіруснага рэжыму», лічаць у міністэрстве.
Раней шэраг краін ЭЗ, Вялікая Брытанія і ЗША скасавалі ўсе пералёты з ПАР, бо там быў выяўлены новы штам каранавірусу.
З 28 лістапада аўтапарк Горадні аднаўляе рух па міжнародным маршруце «Горадня — Варшава».
У Маскве на 73-м годзе жыцьця памёр сьпявак і кампазытар Аляксандар Градзкі.
Ізраіль на два тыдні закрые ўезд для іншаземцаў. Грамадзянам Ізраілю, якія вяртаюцца на радзіму, зробяць больш жорсткімі правілы для тэставаньня і самаізаляцыі.
Улады Вялікай Брытаніі ў суботу заявілі, што ў краіне выяўлены два першыя носьбіты штаму каранавірусу «Омікрон», які напярэдадні быў уключаны Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя ў лік штамаў, якія выклікаюць асьцярогі.
Некалькі тыповых для гэтага варыянту мутацый былі знойдзеныя ў чалавека, які вярнуўся з Паўднёвай Афрыкі, паведаміў Кай Клозэ адзін зь міністраў нямецкага рэгіёну Гесэн, дзе месьціцца аэрапорт Франкфурту.
У краіне 350 тысяч чалавек заразіліся і 9 тысяч памерлі ад каранавірусу. Да барацьбы супраць антываксэраў залучылі сьпевакоў і актораў.
Бэльгія стала першай краінай у Эўропе, дзе выяўлены новы, паўднёваафрыканскі варыянт каранавірусу — B.1.1.529. Сусьветная арганізацыі здароўя дала яму назву «Омікрон», паводле 15-й літары грэцкага альфабэту.
Кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) правядзе ў пятніцу экстраную нараду ў сувязі з выяўленьнем на поўдні Афрыкі новага штаму каранавірусу SARS-CoV-2, які выклікае асьцярогі ў спэцыялістаў.
Урад Чэхіі праз рэзкае пагаршэньне сытуацыі з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу абвясьціў пра ўвядзеньне ў краіне надзвычайнага становішча.
Другі год падчас пандэміі каранавірусу людзі ў большасьці краінаў сьвету носяць на тварах маскі, якія лічацца вельмі эфэктыўным сродкам прафіляктыкі хваробы. Экспэрты задумаліся над тым, як доўга чалавецтву давядзецца насіць маскі, і прыйшлі да нечаканых высноваў.
Эўракамісія прапанавала цалкам адкрыць межы ЭЗ для вакцынаваных турыстаў з усіх краін сьвету. Новыя правілы могуць уступіць у сілу 10 студзеня 2022 году, калі іх ухваліць Рада ЭЗ.
Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) ухваліла першы прэпарат для вакцынацыі ад каранавірусу дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 11 гадоў.
У Японіі рэзка зьнізілася захворваньне на каранавірус.
Паводле рабочай групы пры маскоўскім патрыярху па каардынацыі дзейнасьці царкоўных устаноў ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі, у канцы кастрычніка ня стала адразу некалькіх сьвятароў зь Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін расказаў на сустрэчы з распрацоўнікам расейскай вакцыны «Спутник V», намесьнікам дырэктара Інстытуту Гамалеі Дзянісам Лагуновым, што ён рэвакцынаваўся ад каранавіруснай інфэкцыі прэпаратам «Спутник Лайт».
У Расеі на 1 кастрычніка 2021 году засталося 896 806 удзельнікаў і вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. У красавіку 2020 году іх было адзін мільён 210 тысяч. За паўтара года пандэміі страты склалі больш за 312 тысяч чалавек, ці 26 адсоткаў.
Прычыны — каранавірус, захворваньні лёгкіх, траўмы і іншыя праблемы са здароўем.
Гэтая выснова асабліва важная ў нашы дні, калі многія экспэрты настойваюць на пашырэньні праграмы рэвакцынацыі.
Рост колькасьці заражэньняў у Эўропе выклікае занепакоенасьць САЗ.
Масавыя акцыі пратэсту праходзяць у суботу ў Вене супраць лакдаўна для ўсіх і пляну аўстрыйскага ўраду ўвесьці абавязковую вакцынацыю ад COVID-19 з лютага 2022 года.
Аўстрыя стала першай краінай Эўразьвязу, якая абвясьціла пра абавязковую вакцынацыю грамадзян. Жыхары павінны цалкам прышчапіцца да 1 лютага 2021 году. Пра гэта ў пятніцу, 19 лістапада, заявіў аўстрыйскі ўрад.
У Расеі другі дзень запар фіксуецца сутачны максымум сьмерцяў ад COVID-19 з пачатку пандэміі. На раніцу 18 лістапада, паводле інфармацыі апэратыўнага штабу, памёр 1251 пацыент з каранавіруснай інфэкцыяй.
Улады ФРГ плянуюць рэвакцынаваць 25 млн чалавек да канца 2021 году.
Футбалісту было 42 гады.
За мінулыя суткі ў краіне афіцыйна зарэгістравалі 1862 новыя выпадкі каранавірусу. Гэта на 108 чалавек больш, чым у панядзелак, 15 лістапада.
Набліжаюцца калядныя і навагоднія сьвяты. Ва ўмовах пандэміі COVID-19 шмат для каго сямейныя ўрачыстасьці сталі праблемай — людзі, натуральна, баяцца заразіцца.
Пратэставыя акцыі прайшлі ў трох буйных гарадах краіны.
У Патрыяршым саборы Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы ў Кіеве адкрылі пункт вакцынацыі ад COVID-19. Міністар аховы здароўя Віктар Ляшко заклікаў і іншыя канфэсіі пайсьці за гэтым прыкладам.
І мэдыкі, і людзі, якія перахварэлі на каранавірус і пнэўманію, сьцьвярджаюць, што нават ачуняўшы, маюць сур’ёзныя ўскладненьні, непрыемныя адчуваньні, доўга ня могуць аднавіцца. Ці магчыма прайсьці нейкую рэабілітацыю? Колькі гэта каштуе?
Адказнасьць за перавод лякарняў у звычайны рэжым працы ўзяў на сябе міністар аховы здароўя.
Загрузіць яшчэ