Ці адкрыла лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай дарогу жанчынам на пазыцыі, дзе прымаюць рашэньні? І чаму сярод лідэраў 12 выбарчых сьпісаў у Каардынацыйную раду толькі чатыры жанчыны? На гэтыя пытаньні адказвае сябра Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Эўропы Юлія Міцкевіч.
Ці сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура? Мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук, Натальляй Сліж.
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny.
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за 9 гадоў здабылі і абнародавалі кібэрпартызаны. Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і ці варта іх абнародаваць? Адказвае былы сьледчы, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавкоў BelPol Андрэй Астаповіч.
Якая новая палітычная сіла патрэбная беларусам? Ці вартае вызваленьне аднаго палітвязьня скасаваньня ўсіх санкцыяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская альтэрнатыва» Рыгор Астапеня.
Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Гэты орган атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля чаго ён насамрэч яму патрэбны. Наш госьць – кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні? Мы гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калёніі Беларусі: Гомельскую жаночую, Наваполацкую і Шклоўскую. Гэта шосты круг пекла.
Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
Што адбываецца з Эўразьвязам, ці можна гаварыць, што ён у крызісе? Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі ў нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным?
Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапарлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб які аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.
Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад іншых? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
Як польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх літвіноў і тэарэтычныя падставы літвінства? Мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гады: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Па пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Міхаіл Кірылюк.
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэта чацьвёрты і пяты кругі пекла.
Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе? Госьць Ганны Соўсь – ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС.
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікаў Украіну да перамоваў. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
Госьць Ганны Соўсь – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер – у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапёрам.
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.
Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм? Мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту Даротай Міхалюк.
Палёт у космас беларускі Васілеўскай – посьпех краіны, народу ці піяр Лукашэнкі? Ці варта казаць дзякуй Расеі за яе палёт? Чаму стаўленьне да палёту Васілеўскай падзяляе беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае пісьменьніца Сьвятлана Курс.
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка прысьвечаная найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы».
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»? На гэтыя пытаньні адказаў Андрус Кубілюс, дэпутат Эўрапарлямэнту, колішні прэм'ер-міністар Літвы.
У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш як на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць?
У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі паднялася да рэкорднай вышыні, а потым упала больш, чым на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік.
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей – пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Чым беларуская турэмная сыстэма падобная да савецкага ГУЛАГУ – пра гэта расказала аўтарка падкасту Ганна Соўсь.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра свой гадзіньнік, які ацанілі ў 5 тысяч даляраў. Якія стасункі цяпер дапушчальныя паміж дэмакратычнымі палітыкамі і бізнэсам? Пра гэта разважае праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Міхаіл Кірылюк.
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам.
2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая саюзная дзяржава? Разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. У гэтай частцы мы правядзем вас празь першы і другі кругі пекла: затрыманьне, гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ, катавальня на Акрэсьціна.
Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне і пра што? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае стэндапер Міхась Ільін.
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, якія больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі. Госьця Ганны Соўсь – былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
Ва аўторак, 2 красавіка, Свабода запускае першы эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.
Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Дзеля чаго мэдыкам патрэбны незалежны прафсаюз? На пытаньні адказвае прадстаўнік незалежнага прафсаюзу мэдыкаў «Панацэя», доктар акушэр-гінэколяг Станіслаў Салавей, які пасьля 2020 году жыве і працуе ў Адэсе.
Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст Сяргей Шупа
Беларусь ператварылася ў зборачны цэха у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію “Свабодзе Premium” заявіў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімер Жыгар.
Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытаньні Ганны Соўсь адказала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская, якая прыйшла ў праскую студыю Свабоды падчас 4-дзённага візыту ў Прагу.
Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг, доктар палітычных навук са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі.
Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды.
Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Госьць «Свабоды Premium» навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Алег Мазоль.
Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі? Пра гэта гаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941 — 1944)». Сёньння Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды
Загрузіць яшчэ