Музыказнаўца, журналіст Арцемій Троіцкі зрабіў агляд беларускай пратэставай музыкі 2020 году. Са сьпісу з 20 найлепшых, паводле вэрсіі беларускай службы Радыё Свабода, кампазыцый ён выбраў 9, якія, зь яго гледзішча, найбольш ярка адлюстроўваюць беларускую мірную рэвалюцыю.