Сьвятлана Коржыч, маці салдата, які загінуў у Печах, расказала пра сына і трагедыю зь ім.
Зьвесткі пра некаторыя выпадкі самагубства сярод вайскоўцаў трапляюць у СМІ, нягледзячы на закрытасьць тэмы. Пры гэтым вайсковая частка ў Печах фігуруе ў зводках рэгулярна і нашмат часьцей, чым іншыя.
Блізкія 21-гадовага Аляксандра Коржыча перадалі ў рэдакцыю Радыё Свабода фотаздымкі цела загінулага, на якім відаць вялікія гематомы. Сям'я і сябры ня вераць у афіцыйную вэрсію і дабіваюцца расьследаваньня.