Народны паэт Рыгор Барадулін апавядаў антысавецкія показкі з падступнаю прадмоваю: анэкдот пушчаны ворагамі савецкай улады!
Сфабрыкаваная ГПУ НКВД у 1930-31 гг справа «Саюзу вызваленьня Беларусі» увайшла ў гісторыю арыштамі і зьняволеньнем дзесяткаў прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, спробай самагубства Янкі Купалы.
Пра аварыю на Чарнобылскай АЭС грамадзяне СССР даведаліся з афіцыйнага паведамленьня толькі ў пачатку траўня 1986 — пасьля жыхароў дэмакратычных краінаў Эўропы.
У гісторыі Савецкага Саюза быў выпадак, калі ліст мала каму вядомай жанчыны стаў пачаткам самай гучнай рэпрэсіўнай справы апошняга году жыцьця і панаваньня Сталіна.
Ад самага пачатку калектывізацыі, якая каштавала беларускаму народу дзясяткі тысяч «раскулачаных» ды сасланых у Сібір, Беларусь успрымалася Крамлём як безадмоўны пастаўшчык сельгаспрадукцыі ды прадуктаў.
Савецкая ўлада ганарылася адсутнасьцю беспрацоў’я і адначасна карала тых, каго называла «паразітамі» ды «дармаедамі».
Стаўленьне да жанчынаў у СССР было розным: ад выкарыстаньня на падземных працах да запуску ў космас. Але ЦК КПБ ніколі б не прыняў пастанову аб вылучэньні жанчын на кіруючыя пасады ў Наваградзкім раёне, калі б ведаў, чым гэта абернецца ў жніўні 1991-га.
Леў Троцкі, чалавек № 2 у ленінскім ўрадзе, абгрунтаваў ужываньне «чырвонага тэрору» як мэтаду «пэрманэнтнай рэвалюцыі».
Чаму расейская манархія абрынулася амаль імгненна? Як тая рэвалюцыя разгортвалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі зь лютага па кастрычнік 1917 году? Чаму прайграў Часовы ўрад? Якія ўрокі вынікаюць з той рэвалюцыі?
Савецкая ўлада сама пра сябе: барацьба з рэлігіяй была адным з галоўных накірункаў камуністычнай прапаганды. Аднак яна не заўсёды ўплывала нават на жонак Генэральных сакратароў.
Савецкая ўлада сама пра сябе: адразу пасьля Кастрычніцкага перавароту і цягам наступных дзесяцігодзьдзяў расстрэлы ўвайшлі ў практыку вырашэньня як палітычных, гэтак і гаспадарчых мэтаў.
Сьвет адзначае 100-годзьдзе расейскай рэвалюцыі. З чаго бяруцца рэвалюцыі? Ці можна іх прадбачыць? Ці ёсьць прыкметы набліжэньня рэвалюцыі ў Беларусі?
За свае больш чым 70 гадоў савецкай ўладзе так і не ўдалося забясьпечыць народ харчовымі прадуктамі.
Свабода прапануе агляд зьвестак пра сталінскія рэпрэсіі ў школьных падручніках гісторыі Беларусі, выдадзеных Міністэрствам адукацыі з 1992-га па 2015 год.
Радыё Свабода падсумоўвае сёлета стагодзьдзе падзеяў 1917 году. Мы хочам асэнсаваць іх значэньне для беларусаў і беларускай гісторыі. Цягам году ў нашым эфіры і на нашым сайце слухайце, чытайце і глядзіце матэрыялы рубрыкі «1917: Вынікі».
Мары правадыроў аб перамозе камунізму над капіталізмам завяршыліся ў швэдзкім сэкс-шопе.
100 гадоў таму адбылася падзея, якая кардынальна паўплывала на жыцьцё пакаленьняў беларусаў – і многія тысячы пазбавіла жыцьця.
У дзень кастрычніцкай рэвалюцыі мы ўзгадваем не пераварот у Расеі, а шматлікіх ахвяр бальшавіцкай улады. Больш за 60 тысяч лёсаў нашых рэпрэсаваных землякоў. Знайдзі сваіх!