Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра судовы канвэер, які працуе ў Беларусі супраць удзельнікаў пратэстаў.
У Маскоўскім раёне Менску 25 сакавіка адбыліся суды над 12 затрыманымі напярэдадні ў офісе партыі «Зялёныя». Усіх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прысудзілі ад 10 да 15 сутак.
Стары музычны камэнтар ад герояў Лявона Вольскага на новыя падзеі. Аляксандар Лукашэнка 16 сакавіка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, перадае БЕЛТА. Беларусь, як сьцьвярджаецца, разьлічвае атрымаць крэдыт МВФ на 3,5 млрд даляраў.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць арышты ўдзельнікаў пратэсту, палітычных актывістаў і журналістаў.
«Ня мы дармаеды, а вы — дармаеды - Тыя, хто гэты закон напісаў». Героі Лявона Вольскага не маглі прамінуць тэму, якая выводзіць тысячы людзей на вуліцы беларускіх гарадоў.
«Ня трэба нам цяпер, як Трамп, сьцяну ўзводзіць. Сама Расея абмяжуе-абгародзіць». Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, што Расея ўзмацняе мяжу зь Беларусьсю.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра канфіскацыі маёмасьці ва ўдзельнікаў апазыцыйных акцыяў пратэсту, але Саўку надта палохаюць некаторыя словы Грышкі.
Музычныя героі Лявона Вольскага мерзнуць, але працягваюць сьпяваць.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот да графіці пра беларуска-расейскую дружбу на дамах у Менску.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры для амэрыканскага паэта і сьпевака Боба Дылана.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка дыскутуюць пра дажджы і газавыя спэчкі з Расеяй.
Ці дойдзе сёлета да новай «газавай вайны» паміж Беларусьсю і Расеяй? Пакуль аналітыкі сочаць за новымі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі ў адрас расейскага кіраўніцтва, Радыё Свабода прэзэнтуе новы кліп на ўжо клясычную песьню Лявона Вольскага з праекту Саўка ды Грышка.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць тое, што Палату прадстаўнікоў трапілі намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і прадстаўніца Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць гасьцяваньне ў Лукашэнкі героя галівудзкіх баевікоў Стывэна Сігала.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка спрачаюцца пра Алімпіяду і пакемонаў
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, наколькі небясьпечнае падзеньне рэактара, які маюць ўсталяваць на Астравецкай атамнай электрастанцыі.
«Вместа штоб папіць піўка, зьесьці шашлыкі, Слушаюць і падпяваюць бабы й мужыкі!»
Музычныя героі Лявона Вольскага пра дэнамінацыю: Новыя грошы, старыя мазгі...
Дасталі мышы, можа, ці пацукі, ці крот? Заўсёды дапаможа Ўсебеларускі сход.
«Ня ешце, рабяты, ва ўлады з нажа, а то вас пасадзяць, як пана Чыжа!» - сьпяваюць героі Лявона Вольскага.
Музычныя героі Лявона Вольскага ўстрывожаныя заявай Аляксандра Лукашэнкі пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту: «У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць і плугам не ў адзін корпус, а ў тры корпусы зачапіць, і пацягне».
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка спрачаюцца пра «надзяваньне кайданкоў» на чыноўнікаў за падвышэньне камуналкі.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра рашэньне Эўразьвязу зьняць большасьць санкцыяў з кіраўніцтва Беларусі.
Музычныя героі Лявона Вольскага палююць на зьвяроў і ня толькі, а таксама абмяркоўваюць пэрспэктывы эўрапейскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра справу журналіста парталу TUT.BY Паўла Дабравольскага, якога ў судзе зьбілі супрацоўнікі міліцыі.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць чэргі каля абменьнікаў у час падзеньня курсу беларускага рубля.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ролю і паводзіны індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка прыгадваюць падзеі 2015 году – перамовы ў Менску наконт перамір'я ва ўсходняй Украіне, падзеньне заробкаў, вызваленьне палітвязьняў, выбарчую кампанію, спрэчкі вакол расейскай авіябазы і нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч.
Музычныя героі Лявона Вольскага не задаволеныя ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі па літаратуры — кожны па свойму.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра расейска-турэцкі канфлікт і пра рашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўвесьці санкцыі супраць Турэччыны.
Герой Лявона Вольскага Саўка схадзіў у Дом Масквы ў Менску на сустрэчу з расейскім публіцастам Старыкавым.
Музычны герой Лявона Вольскага Савелій зайшоў пакласьці грошы ў банк і даведаўся, што яму давядзецца плаціць падатак з прыбытку на сваім дэпазыце. Ён спрачаецца са сваім старым знаёмцам Рыгорам, хто адказны за гэтае новаўвядзеньне.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, што важнейшае для беларускай культуры – Нобэлеўская прэмія для пісьменьніцы Сбвятланы Алексіевіч, ці тое, што Аляксандра Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны расейскага кампазытара і прадусара Віктара Дробыша.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць скандал, зьвязаны з выяўленьнем «карусэльшчыкаў» на прэзыдэнцкіх выбарах.
«На выбары, ўпярод, беларусЫ! І не забудзьце прычасаць усы»... «Выбары ў параўнаньні з Нобэлем — дробная фікцыя, Саўка, ня болей» — спрачаюцца музычныя героі Лявона Вольскага.
Расейскі прэзыдэнт далучыўся да музычных герояў Лявона Вольскага, каб расказаць пра сваё чарговае захапленьне.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць кандыдатаў у прэзыдэнты.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра магчымую расейскую авіябазу ў Беларусі.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць раскол у апазыцыі напярэдадні выбараў.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць палітычныя, і ня толькі, спрэчкі ў сеціве.
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вызваленьне палітвязьняў.
Музычныя героі Лявона Вольскага перажываюць за ежу, зьнішчаную праз расейскія санкцыі.
Музычныя героі Лявона Вольскага распавядаюць пра ламаньне цэглы аб галаву пад праваслаўныя сьпевы пад засеньню Сталіна, схаванага ў цэляфан.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра шчасьлівыя магчымасьці адкрыцьця новай сеткі фастфуду.
Музычныя героі Лявона Вольскага разважаюць пра райскае жыцьцё ў Грэцыі, прывабнасьць навучаньня ў амэрыканскіх школах і праўкраінскую выхадку Зэмфіры.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт абвешчаных выбараў прэзыдэнта. Грышка заклікае да байкоту, Саўка абяцае сябру «цюрагу», а сам палохаецца, што ў ЗША яго могуць аддаць замуж.
Саўка ды Грышка абмяркоўваюць рашэньне Мінінфармацыі абмежаваць доступ да сайту www.kyky.org.
Загрузіць яшчэ