Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкот. Блог Віталя Рымашэўскага

Sorry! No content for 16 ліпень. See content from before

пятніца 13 ліпень 2012

Архіў
ліпень 2012
пан аўт сер чац пят суб няд
25 26 27 28 29 30 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31 1 2 3 4 5
Абвешчаныя «выбары». Пачаліся першыя акцыі, першы распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў у падтрымку байкоту, і першыя адказы ўладаў – вобшукі, канфіскацыі, затрыманьні.

... За некалькі дзясяткаў улётак, знойдзеных у заплечніку сябра Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі зь Віцебску Алена Семенчукова атрымала 10 сутак арышту! Адразу пасьля суду Алена абвясьціла галадоўку на знак пратэсту. Мэта такога бязглуздага ў сваёй жорсткасьці пакараньня – спыніць іншых.

Палітыка – гэта ўсяго толькі адзін зь відаў чалавечай дзейнасьці, адна з прафэсій – такая ж як праца настаўніка, кіроўцы, пажарніка, будаўніка... Кожная справа патрэбная, дзеля кожнай ёсьць месца ў чалавечым грамадзтве. Пры гэтым бывае выключны час, калі найважнейшым для ўсіх без выключэньня робіцца адна. Напрыклад, калі пажар. Прафэсар ты альбо доктар – трэба разам ратаваць дом, вёску, горад, у якім жывеш… Калі гіне краіна, калі ўлада зьнішчае нацыю і асобных людзей, палітыка – гэта не прафэсія, палітыка – гэта наяўнасьць сумленьня. У такія часы не займаецца палітыкай толькі той, у каго няма розуму, альбо той, хто забыўся на ўласнае сумленьне.

Усё болей змаганьне з рэжымам у нашай краіне нагадвае арэну рымскага Калізэю. Поўныя трыбуны гледачоў – прыхільнікаў імпэратара і проста недалучаных грамадзянаў. Таксама асобны сэктар – для незалежных дэмакратычных праэўрапейскіх надзвычай прафэсійных і геніяльных (паколькі няма дэмакратыі, то сэктар выдзелены благі, месцы кепскія – сырыя, няўтульныя і нязручныя. Адно толькі гэта само па сабе вартае абурэньня і змаганьня за лепшыя, роўныя ўмовы).

І некалькі глядыятараў на арэне (часам замест іх – проста пакутнікі за свае перакананьні – жанчыны ці дзеці) бяз бачных шанцаў на перамогу. На іх нацкоўваюць статак галодных зьвяроў…

Гледачы назіраюць – хто з радасьцю, хто з заўзятасьцю, хто са сьлязамі на вачох і шчырым спачуваньнем…

Тыя, хто на сцэне – розныя – часам сьмешныя, часам з памылковымі дзеяньнямі і непрывабнымі тварамі. Яны даюць незалежным падставу для аналізу, роздуму, апісаньня, паведамленьня, крытыкі, карацей, – працу. Яны да часу адцягваюць увагу драпежнага статку ад простых недалучаных.

Памятаю рух супраціву ў 90-х. Для пераважнай большасьці маіх сакурсьнікаў – навучэнцаў БДПА – тэхнароў былі абсалютна незразумелыя памкненьні, заклікі апазыцыі. Якія там мітынгі? Мы ж не займаемся палітыкай. Нам ёсьць што губляць – вучоба, будучая кар’ера. Вось калі б мы не былі студэнтамі, тады магчыма… Вось толькі для выкладчыкаў – найлепшых спэцыялістаў у краіне, гэта было ня так. Яны (тыя, каму насамрэч было што губляць, выходзілі на мітынгі, падтрымлівалі студэнтаў. Мяркую, адсотак удзельнікаў акцый сярод выкладчыкаў быў у некалькі разоў вышэйшы, чым сярод студэнтаў). Значыць, справа была ня ў тым, хто і колькі мог згубіць. Справа заўсёды ня ў гэтым.

У сярэдзіне 90-х шмат людзей выходзіла на акцыі пратэсту, многія далучаліся да апазыцыі. Памятаю, як з пэўнага моманту на акцыях усё болей стала зьяўляцца «назіральнікаў». Яны вешалі сабе на вопратку такія бэджы – «назіральнік», «журналіст» – гэта быў адзін са спосабаў абароны ад затрыманьняў. Часам даходзіла да таго, што «назіральнікаў», якія ішлі збоку ад пратэстоўцаў, было болей за саміх удзельнікаў акцыі. Потым улады перасталі зважаць на бэджы. Потым колькасьць удзельнікаў стала мізэрнай…

З дапамогай замежных трэнэраў у Беларусі разбуяў «трэці сэктар». Беларускіх дэмакратаў навучылі адпавядаць «эўрапейскім стандартам», быць «прафэсійнымі», «кваліфікаванымі», «незаангажаванымі і таму аб’ектыўнымі» (пры гэтым абсалютна забыўшыся на тое, што да гэтага «прафэсійнага падзелу» ў недэмакратычных краінах спачатку было супольнае змаганьне за свабоду супраць дыктатуры). Са свайго боку, безумоўна, спрыялі гэтаму працэсу і ўлады – жорсткімі рэпрэсіямі за палітычную дзейнасьць. Тут адбылася нечаканая сінэргія замежных донараў і беларускіх уладаў.

Прынцып 90-х: «калі ты сапраўдны журналіст, навуковец, бізнэсовец, вайсковец, – то ты і палітык, бо нясеш адказнасьць за сваю краіну (такім быў Быкаў і многія іншыя)». Прынцып 2012: «калі ты сапраўдны журналіст, навуковец, НДАшнік … – то ты не палітык, бо аб’ектыўны»». Плён 90-х – вядомы. Якім будзе плён 2012-га – пакажа час. Відавочна адно – расчараванасьць і апатыя – асноўныя пачуцьці людзей у 2012-м.

Ня ведаю, наколькі будзе пасьпяховай кампанія байкоту 2012. Ня ведаю, колькі дзясяткаў, соцень, тысяч, а магчыма, – адзінак беларусаў будуць здольнымі да супраціву. Гэта не істотна. Аналітыкі пралічылі, сацыёлягі падлічылі, замежныя партнэры зрабілі высновы – лічбы не на баку такіх, як Алена. Сёньня ня ў лічбах справа. Справа ў тваім выбары – застацца назіральнікам, які «не пры чым», альбо быць поруч з Алена Семенчуковай і такімі, як яна. Калі такіх сотні тысяч – яны мяняюць краіну, калі іх тысячы – яны ствараюць нацыянальны рух, што мяняе краіну праз пэўны час, калі іх адзінкі – яны даюць нацыі надзею.

Адно з асноўных адрозьненьняў свабоднага чалавека ад раба у тым, што свабодны чалавек здольны рабіць тое, што вымагаюць ад яго ўласныя перакананьні, а ня вонкавыя абставіны.

Рэжым зьнішчае небясьпечных. Кіруючыся простай лёгікай: пасадзім арганізатараў – дзеяньне спыніцца. Таму найлепшая абарона палітвязьняў – падтрымка іх справы.

Што рабіць?


Дзеяньні, якія прапануе кампанія байкоту:

КРОК ПЕРШЫ: СТАНЬ ВІДАВОЧЦАМ НАРОДНАГА БАЙКОТУ.

Кампанія байкоту пачынае вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій – відавочцаў народнага байкоту...

Тое, што відавочна для нас з вамі, неабходна зрабіць відавочным для большасьці беларускага народу.

Не пазьней за 5 жніўня 2012 году беларусы маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій шляхам падачы заявы. Заява павінна быць падпісаная ня менш як 10-цю грамадзянамі, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі. Практычна гэта азначае, што дзеля вылучэньня вам дастаткова сабраць 10 подпісаў сваіх суседзяў у вашу падтрымку. Таксама магчыма вылучэньне ў склад участковых камісіяў ад грамадзкай арганізацыі. Уся неабходная інфармацыя пра вылучэньне чальцоў выбарчых камісій ёсьць на афіцыйным сайце байкоту.

Дзеля чаго трэба вылучацца ў сябры ўчастковых камісіяў?

Па-першае, сябра ўчастковай камісіі мае больш паўнамоцтваў і магчымасьцяў для кантролю за працай камісіі, за фармаваньнем сьпісу выбарцаў і фіксацыі байкоту, чым назіральнік. Менавіта ва ўчастковых камісіях адбываюцца асноўныя парушэньні закону, фальсыфікацыі.

Па-другое, на падставе сабраных вамі зьвестак міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі будуць рабіць высновы пра выбары і, адпаведна, пра законнасьць беларускай улады.

Па-трэцяе, калі вы вылучаецеся шляхам збору подпісаў, – вы прадстаўнік простых грамадзянаў Беларусі. Адмаўляючы вам, камісія парушае правы тых людзей, хто паставіў подпіс у вашу падтрымку. Гэта выдатная магчымасьць распавесьці знаёмым, суседзям пра стаўленьне ўладаў да іх, пераканаць далучыцца да байкоту.

Па-чацьвёртае, вылучаючы прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў, мы ставім уладу перад дзьвюма кепскімі выбарамі: прапусьціць незалежнага прадстаўніка ў склад участковай камісіі і атрымаць незалежнага назіральніка з правам голасу, які будзе фіксаваць парушэньні закону, альбо адмовіць – і тым самым пацьвердзіць, што свабодных і празрыстых выбараў у краіне няма. Масавая адмова незалежным прадстаўнікам – сама па сабе ўжо пацьвярджэньне адсутнасьці свабодных выбараў у краіне.

Што яшчэ можна рабіць у падтрымку байкоту:

– далучыцца да ўжо існуючых і стаць мадэратарам уласных суполак байкоту ў інтэрнэце;

– стаць назіральнікам на выбарах;

– друкаваць агітацыйную прадукцыю і распаўсюджваць інфармацыю;

з 14 жніўня па 22 верасьня праводзіць актыўную агітацыю на пікетах, арганізоўваць сустрэчы з выбарцамі ў сваім раёне і агітаваць за байкот на роўных правах з «удзельнікамі» (дазволена заканадаўствам);

– пісаць артыкулы ў падтрымку байкоту ў СМІ, ствараць уласную агітацыйную прадукцыю – відэа, улёткі і інш.;

– арганізоўваць акцыі і флэш-мобы;

– далучыць да працы сваіх знаёмых і стаць каардынатарам кампаніі ў рэгіёне;

– дапамагчы зафіксаваць парушэньні закону і акцыі ў падтрымку байкоту на фота і відэа;

– дапамагчы кампаніі тэхнічнымі сродкамі.

За мінулы тыдзень больш за 100 чалавек ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі выказалі жаданьне вылучыцца ў склад участковых выбарчых камісіяў, стаць відавочцамі народнага байкоту.

У нас няма сродкаў на рэкляму, але мы можам самі значна больш, чым здаецца на першы погляд. Прысьвяціце некалькі гадзін на тыдзень працы ў кампаніі, і байкот падтрымае большасьць беларусаў. Будучыня Беларусі залежыць ад кожнага з нас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG