Мяркуецца, што цана, крыху ніжэйшая за рынкавую, прывядзе да таго, што найбуйнейшыя пакупнікі расейскай танкернай нафты — як Кітай і Індыя — будуць выконваць абмежаваньні.
Як стала вядома Свабодзе, праверкі мужчын ідуць па ўсёй краіне. Людзей выклікаюць і ў вайсковыя камісарыяты, і ў сельсаветы.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар ідэнтыфікаваў палоннага белдаруса, які ваяваў за Расею ва Ўкраіне.
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе заявіла, што толькі дэмакратычная Беларусь здолее даць гарантыі бясьпекі Ўкраіне.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус абвясьціў 30 лістапада, што муніцыпалітэт пачаў дэмантаж савецкіх скульптур на Антокальскіх могілках. Працэс можа заняць да трох тыдняў.
Пра гэта міністар замежных спраў Расеі сказаў 1 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі аб праблемах эўрапейскай бясьпекі.
Выведка Вялікай Брытаніі паведаміла, што эфэктыўнасьць Расеі ў зьнішчэньні інфраструктуры Ўкраіны зьнізілася.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што расейская армія працягвае канцэнтраваць асноўныя намаганьні на вядзеньні наступальных дзеяньняў каля Бахмуту Данецкай вобласьці.
30 лістапада днём мясцовыя жыхары бачылі 3-4 мужчын, якія беглі з боку палігона «Обуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён), піша Motolkohelp. Пры сабе ў іх нібыта быў аўтамат Калашнікава.
Прыкладаў такіх заклікаў Аляксандар Лукашэнка не прывёў.
Міністар абароны Віктар Хрэнін абвінаваціў ЗША і NATO ў падрыхтоўцы да вайны «на ўсходнім кірунку».
Францыя сумесна з эўрапейскімі і ўкраінскімі партнэрамі пачала работу па стварэньню спэцыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі Расеі ва Ўкраіне, паведамляецца на сайце францускага Міністэрства Эўропы і замежных спраў.
Міністэрства абароны ЗША заключыць з амэрыканскай абароннай і аэракасьмічнай кампаніяй Raytheon Technologies кантракт на вытворчасьць шасьці перасоўных зэнітна-ракетных комплексаў (ЗРК) NASAMS для іх наступнай перадачы Ўкраіне.
Кампанія Instalaza, якая вырабляе зброю, у тым ліку для Ўкраіны, 30 лістапада атрымала па пошце выбуховае прыстасаваньне ў пакеце, паведамляе гішпанскае выданьне El Periodico.
Дзяржаўны сакратар ЗША запэўніў кіраўніка ўкраінскага МЗС, што падтрымка Ўкраіны краінамі NATO застаецца моцнай і рашучай
Бундэстаг — ніжняя палата парлямэнту Нямеччыны — прыняла рэзалюцыю, у якой Галадамор, масавы голад 1932-1933 гадоў, прызнаецца генацыдам украінскага народу.
Міністар абароны Віктар Хрэнін у інтэрвію дзяржаўнаму выданьню «СБ. Беларусь сегодня» абвінаваціў краіны Захаду, у прыватнасьці ЗША і NATO, у падрыхтоўцы да вайны «на ўсходнім кірунку».
Пасьля вызваленьня большай часткі Харкаўшчыны паліцыя ўжо эксгумавала целы 889 чалавек, якія загінулі падчас расейскай акупацыі, паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік украінскай паліцыі ў Харкаўскай вобласьці Сяргей Болвінаў.
Створаны для расейскага войска робат «Дабрыня», прадстаўлены дзяржаўным канцэрнам «Алмаз-Антэй», хутчэй за ўсё, зьяўляецца копіяй кітайскага квадракоптара. Кошт кітайскай прылады ў інтэрнэт-крамах — каля 560 даляраў. Кошт расейскага дрона — больш за дзве тысячы даляраў за штуку.
Дырэктарка палітычных камунікацый Эўракамісіі Дана Сьпінант паведаміла, што зьвесткі аб стратах Украіны падчас вайны, агучаныя кіраўніцай Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен, уключаюць параненых і загінулых.
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла 30 лістапада, што Брусэль сумесна з партнэрамі распрацуе плян канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў з мэтай перадаць іх на аднаўленьне Ўкраіны і кампэнсаваць шкоду, нанесеную расейскім уварваньнем.
Яўген Жураўскі з Баранавічаў звыш дзесяці гадоў быў актывістам анархісцкага руху ў Беларусі. Цяпер ён у палку Каліноўскага. У інтэрвію Свабодзе Яўген расказаў пра сябе і сваё бачаньне сьвету.
Міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў дазволіць Кіеву атакаваць цэлі ў глыбіні расейскай тэрыторыі. Краіны NATO пакуль устрымліваюцца ад паставак узбраеньняў дастатковага радыюсу дзеяньня, Украіна наносіць удары толькі па памежных раёнах Расеі і па цэлях у анэксаваных рэгіёнах.
У Арганізацыі бясьпецы і супрацы ў Эўропе няма мэханізму выключэньня краіны-чальца, таму ЗША спрабуюць засяродзіцца на выкрыцьці зьверстваў, якія Расея ўчыняе ва Ўкраіне, і максымальна ізаляваць яе і Беларусь як суагрэсара ды прыцягнуць іх да адказнасьці.
Нямеччына надасьць Украіне каля 56 мільёнаў эўра на рамонт энэргетычнай інфраструктуры і больш за 350 генэратараў. Пра гэта паведаміла прэс-служба нямецкага ўраду пасьля тэлефоннай размовы канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца і прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
ЗША абвясьцілі аб выдзяленьні $53 млн на куплю электрасеткавага абсталяваньня для Ўкраіны, каб дапамагчы Кіеву аднавіць энэргетычную інфраструктуру краіны пасьля расейскіх ракетных удараў.
Падчас акупацыі часткі Харкаўскай вобласьці расейскія вайскоўцы расстралялі пісьменьніка Ўладзіміра Вакуленку.
Ва Ўкраіне затрымалі намесьніка кіраўніка Херсону Ўладзіміра Пепеля. Яго падазраюць у калябарацыянізьме.
Міністры замежных спраў краін NATO сабраліся ў Румыніі на двухдзённы саміт, каб абмеркаваць далейшыя формы і аб’ёмы дапамогі Ўкраіне ў адбіцьці расейскай агрэсіі.
Імпарт у Эўропу расейскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) ад пачатку году вырас на 42% у параўнаньні з такім самым пэрыядам мінулага году. Яго доля ў эўрапейскім марскім імпарце склала 16%.
Аляксандар Лукашэнка з самага пачатку поўнамаштабнай вайны надаў беларускую тэрыторыю для атакі расейскіх войскаў на Ўкраіну, а таксама для перадысьлякацыі, лячэньня і рыхтаваньня расейскіх вайскоўцаў.
«Ва ўкраінцаў пераважае жаданьне заставацца на радзіме. Колькасьць тых, хто прыяжджае ў Польшчу, не ўзрастае», — заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Павэл Шэфэрнакэр.
Мерапрыемства пад назвай «XIV рэспубліканская канфэрэнцыя беларускіх грамадзкіх абʼяднаньняў расейскіх суайчыньнікаў» з тэмай «Захаваем гістарычную праўду» прайшло ў пасольстве РФ.
Актывіста затрымала ахова. Пазьней гульню аднавілі.
Разгортваньне расейскіх войскаў у Беларусі, імаверна, ёсьць часткаю намаганьняў Расеі ўзмацніць патэнцыял навучаньня і правядзеньня інфармацыйнай апэрацыі, гаворыцца ў штодзённай справаздачы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Конрад Музыка, польскі вайсковы экспэрт, дырэктар кампаніі Rochan Consulting, расказаў, ці бачыць ён знакі таго, што ўзброеныя сілы Беларусі рыхтуюцца ваяваць ва Ўкраіне, і якія сцэнары вайны прагназуе ў найбліжэйшыя месяцы.
Журналісты рэдакцыі расьсьледаваньняў «Суспільного» атрымалі фотадоказы і вынікі ДНК-экспэртызы, якія сьведчаць аб тым, што ўкраінскі дзіцячы пісьменьнік Уладзімір Вакуленка быў забіты ў Харкаўскай вобласьці падчас акупацыі.
Расея перакінула ў Беларусь чыгункай буйны эшалён з вайсковай тэхнікай: ня менш як 15 адзінак ЗРК «Тор-М2» і 10 адзінак інжынэрнай тэхнікі.
Гэта самая вялікая група кіраўнікоў МЗС, якія ў адзін дзень наведалі Ўкраіну з пачатку вайны.
Эўрапейская Рада прыняла рашэньне ўключыць парушэньне санкцыйнага рэжыму ў пералік злачынстваў супраць Эўразьвязу.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у эфіры тэлеканалу Freedom пракамэнтаваў чуткі аб магчымым уступленьні беларускіх войскаў у баявыя дзеяньні.
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны статус часовай абароны або аналягічны статус у Эўропе атрымалі 4,7 мільёна украінцаў.
Літаратар і журналіст Алесь Мінаў атрымаў у Беларусі тры гады «хіміі». У сьнежні 2021 году ён выехаў ва Ўкраіну, дзе застаўся і пасьля пачатку вайны, а цяпер працуе як журналіст на вызваленых з-пад расейскай акупацыі тэрыторыях.
У заяве Дзяржаўнага памежнага камітэту гаварылася пра 40 тысяч уцекачоў, якія нібыта прыехалі з Украіны ў Беларусь транзытам праз Польшчу.
Пра гэта гаворыцца ў ваеннай зводцы Міністэрства абароны Ўкраіны, апублікаванай увечары 27 лістапада.
Улады працягваюць перасьледаваць беларусаў, якія сталі на шляху расейскай вайсковай тэхнікі, каб не дапусьціць яе ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
У Мікалаеўскай вобласьці на поўдні Ўкраіны ў вызваленай Сьнегіроўцы падчас разьмінаваньня падарваўся сапэр. Мястэчка на гэты момант лічыцца адным з самых замінаваных на дэакупаваных тэрыторыях.
Выканкам Расейскага футбольнага саюзу на найбліжэйшым пасяджэньні можа разгледзець пытаньне аб пераходзе Расеі з эўрапейскай футбольнай асацыяцыі — УЭФА — у Азіяцкую футбольную канфэдэрацыю.
Ёсьць прыкметы таго, што расейскія войскі рыхтуюцца пакінуць Запароскую атамную электрастанцыю, заявіў у эфіры ўкраінскага агульнанацыянальнага тэлемаратону кіраўнік кампаніі «Энэргаатам» Пятро Коцін.
У выніку абстрэлу з боку расейскіх войскаў у горадзе Курахава Данецкай вобласьці загінулі два чалавекі, яшчэ адзін паранены, паведаміў кіраўнік украінскай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка.
Загрузіць яшчэ