Краіна патрабуе новага пацьверджаньня страхоўкі ў судоў, паведамляе брытанскае выданьне Financial Times.
Грамадзяне Расеі і Беларусі, якія будуць зьвяртацца па нацыянальную візу або від на жыхарства ў Літве, павінны будуць адказаць на пэўныя пытаньні, адказы будуць мець вырашальнае значэньне для прыняцьця рашэньня, гаворыцца ў прэс-рэлізе Дэпартамэнту міграцыі.
Расея 5 сьнежня нанесла ракетны ўдар адразу па некалькіх украінскіх рэгіёнах. Камандаваньне Паветраных сілаў арміі Ўкраіны паведаміла, што расейскае войска выпусьціла 70 ракет. Сьцьвярджаецца, што зьбілі 60.
Два ўкраінскія бесьпілётныя лётныя апараты з рэактыўнымі рухавікамі атакавалі аэрадромы стратэгічнай авіяцыі ў Саратаўскай і Разанскіх вобласьцях Расеі.
Прадстаўнікі ўкраінскай улады надалей рэагуюць на прапановы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона аб наданьні Расеі гарантыяў бясьпекі.
Ці можа Захад пайсьці на перамовы і дамоўленасьці з Лукашэнкам, каб дамагчыся вызваленьня вязьняў? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
3 сьнежня міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу прылятаў у Менск, дзе сустрэўся зь беларускім калегам Віктарам Хрэніным і Аляксандрам Лукашэнкам.
Грамадзянін Беларусі Арцём Д. стане ў Польшчы перад судом за публічную абразу групы асобаў паводле нацыянальнай прыкметы, паведамляе польскі Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў.
5 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская распачала візыт у Швэцыю.
Ракету знайшлі за тры кілямэтры ад мяжы з Украінай.
Пасьля выбухаў на двух расейскіх аэрадромах у Саратаўскай і Разанскай вобласьцях Расея падняла ў паветра сваю тактычную авіяцыю.
Гэта найбольшы перагляд Украінай дамоваў зь Беларусьсю з пачатку Расеяй поўнамаштабнай вайны, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Крывы Рог — родны горад прэзыдэнта Зяленскага. Падчас расейскай ракетнай атакі тут адзін украінец загінуў, яшчэ трое атрымалі раненьні.
У рэпартажы тэлевізіі LRT літоўскія памежнікі тлумачаць, што з «шараговых мігрантаў», колькасьць якіх значна зьменшылася за апошнія месяцы, вылучаюцца беларусы, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі і просяць прытулку ў Літве.
Днямі абнародавалі дадзеныя апытаньня гараджанаў Беларусі, праведзенага ў жніўні-верасьні сацыёлягам Філіпам Біканавым. На пытаньне аб падтрымцы аднаго з бакоў у расейска-ўкраінскай вайне 41% рэспандэнтаў адмаўляліся займаць які б то ні быў бок, 39% выказвалі падтрымку Расеі і 20% — Украіне.
Выбухі адбыліся ў Саратаўскай і Разанскай абласьцях.
У панядзелак, 5 сьнежня набылі юрыдычную моц эмбарга на марскія пастаўкі расейскай нафты ў краіны Эўразьвязу, а таксама абмежаваная на яе цана, якую 2 сьнежня ўзгаднілі G7 і Аўстралія (60 даляраў).
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўкраінскае войска прадоўжыць контранаступальныя апэрацыі, каб вызваліць больш акупаванай тэрыторыі.
Менскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 сьнежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы «рэйкавага партызана» Віталія Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Улады РФ не зацікаўленыя ў мірных перамовах па завяршэньні вайны супраць Украіны, адзначыў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у інтэрвію CBS News.
Пасьляваеннае аднаўленьне Ўкраіны будзе каштаваць каля 500-600 мільярдаў эўра, паведаміла віцэ-прэзыдэнт Сусьветнага банка Ганна Б’ердэ ў інтэрвію аўстрыйскай газэце Die Presse.
Чым хутчэй Захад перадасьць неабходную зброю Кіеву, тым хутчэй скончыцца вайна. Таксама гэта дапаможа пазьбегнуць палітычных праблем унутры ЗША і ЭЗ. Такое меркаваньне ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода выказала ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі, гісторык Эн Эплбаўм.
Сябра NATO і Эўразьвязу Эстонія павышае свой абаронны патэнцыял, набываючы амэрыканскі высокамабільны артылерыйскі ракетны комплекс у рамках найбуйнейшага нацыянальнага праекта па закупцы ўзбраеньняў.
Экспэрты інстытуту лічаць, што ні расейскія, ні ўкраінскія вайскоўцы не прыпыняць наступальныя апэрацыі зімой.
3 сьнежня Рада Эўразьвязу пасьля працяглых перамоваў ухваліла рашэньне па ўсталяваньні ліміту цаны на нафту, якая экспартуецца Расеяй, на ўзроўні 60 даляраў ЗША за барэль. Вугоршчына дамаглася для сябе вызваленьня ад гэтай меры.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу 3 сьнежня ў Менску фактычна прызнаў, што на тэрыторыі Беларусі вядзецца падрыхтоўка расейскіх войскаў.
Заходнія вайскоўцы, спэцыялісты і палітыкі ўважліва сочаць за ходам расейскай вайны супраць Украіны, спрабуючы вынесьці для сябе ўрокі што да дзейснасьці тактык, відаў зброі, тэхналёгій, а таксама інфармацыйна-псыхалягічных апэрацый.
Цяпер на тэрыторыі Беларусі «працягваецца назапашваньне сумеснай з Расейскай Фэдэрацыяй групоўкі сіл», паведаміў 3 сьнежня камандуючы аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Наеў.
Прадстаўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ), архіяпіскап Чарнігаўскі і Нежынскі Яўстрацій (Зора) паведаміў аб юрыдычнай рэгістрацыі мужчынскага манастыра Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячорскай лаўры.
Пагутарылі зь яго аўтарамі — блогерам Усяславам Пашкевічам і апэратарам Сяргеем Сідаровічам. Пра паездку ва Ўкраіну, уражаньні ад здымак, а таксама чаму гэты фільм важны.
Большасьць краін Эўразьвязу і ЗША падтрымліваюць увядзеньне верхняй мяжы цаны на расейскую нафту. ЗША заявілі, што гэта дазволіць скараціць даходы Масквы, каб абмежаваць яе магчымасьці фінансаваць вайну ва Ўкраіне.
«Мы адрэагавалі на выпадкі рээкспарту пэўных тавараў, і нашы дзяржаўныя органы затрымалі людзей з кампаніяў, якія былі прыцягнутыя да абыходу санкцый супраць Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч
Супрацоўнікі расейскага тэлеканалу «Дождь» павінны вярнуцца ў РФ, а іх дазволы на жыхарства неабходна ануляваць, заявіў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Ні расейскі, ні ўкраінскі бок не называюць дакладную колькасьць грамадзян у іх у палоне.
Выказваньне выклікала абурэньне ў аўдыторыі тэлеканалу.
Дыпляматычныя місіі Ўкраіны ў некалькіх краінах Эўропы атрымалі пагрозьлівыя лісты. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратар МЗС Украіны Алега Нікаленку паведамляе reform. by.
Дзяржсакратар заявіў, што ЗША асьцерагаюцца прымяненьня ядзернай зброі Расеяй, але пакуль ня бачаць «ніякіх незвычайных рухаў у гэтым напрамку».
У Варне і Сафіі грамадзяне выйшлі на акцыі пратэсту ў абарону грамадзяніна Ўкраіны Дзьмітра Трафімчука, затрыманага баўгарскімі памежнікамі, бо ён абвешчаны Беларусьсю ў вышук.
Брытанскі аналітычны цэнтар у пытаньнях абароны (RUSI) апублікаваў новыя падрабязнасьці расейскага пляну ўварваньня ва Ўкраіну.
Міністэрства абароны ЗША заключыла з карпарацыяй Lockheed Martin кантракт на вытворчасьць дадатковых рэактыўных сыстэм залпавага агню HIMARS.
Гэта трэці падобны выпадак за апошнія месяцы.
Нямецкія і францускія журналісты выпусьцілі расьсьледаваньне аб дзейнасьці IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн супрацоўнічаў з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных. Свабода пагутарыла з былымі вязьнямі аб прымусовай працы.
У Кангрэс ЗША унесьлі законапраект аб прызнаньні расейскай ПВК «Вагнэр» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй.
Аляксандар Арлукевіч працуе на цукровым заводзе Чалябінску. Брыгадзір уручыў яму позву аб яўцы ў вайсковы камісарыят проста на працоўным месцы. У позве напісана, што Арлукевіч грамадзянін Беларусі і што яго датычыць мабілізацыя.
Прэзыдэнт Ўкраіны Зяленскі заявіў, што ў краіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Паводле яго, трэба стварыць такія ўмовы, пры якіх «залежныя ад краіны-агрэсара дзеячы ня будуць мець магчымасьці маніпуляваць украінцамі».
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) ацанілі магчымасьць поўнамасштабнага ўдзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны.
Страты ўкраінскіх войскаў з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну склалі ад 10 да 13 тысяч чалавек загінулымі, заявіў 1 сьнежня ў эфіры нацыянальнай тэлевізіі дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк.
Паводле апытаньня, праведзенага Інстытутам Рональда Рэйгана, 82% амэрыканцаў успрымаюць Расею як варожую дзяржаву.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што гатовы весьці перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, калі б той выявіў жаданьне скончыць вайну ва Ўкраіне. Байдэн зазначыў, што вёў бы такія перамовы ў кансультацыях з саюзьнікамі з NATO.
Загрузіць яшчэ