Сёлета ў сакавіку Нацыянальны сход Беларусі ўхваліў зьмены ў законы аб прадпрымальніцкай дзейнасьці, а Лукашэнка іх падпісаў.
У кастрычніку 2022 году Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць Мазырскага НПЗ.
Амаль усе буйныя кітайскія банкі прыпынілі разьлікі з Расеяй.
Паводле крыніцы Reuters, Маск сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітаю, каб абмеркаваць запуск праграмы для аўтаномных аўтамабіляў, а таксама дазвол выкарыстоўваць па-за межамі Кітаю, сабраныя там дадзеныя.
Пра адкрыцьцё новага напрамку паведаміла Міністэрства транспарту Беларусі.
У Расеі і ў Беларусі ўсё часьцей загараюцца аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Было некалькі выпадкаў, калі аўтобус падчас руху, з пасажырамі, якія знаходзіліся ў салёне, пачынаў гарэць або дыміцца.
У студзені-лютым 2024 году ў Беларусі было 1134 стратныя арганізацыі, а сума чыстых стратаў склала амаль 1,4 мільярды беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Белстату.
Польскае аб'яднаньне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Абʼяднаны Усход») зьвярнулася да дэпутатаў Сэйма з патрабаваньнем адкрыць пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, паведамляе Wyborcza.
Малавядомая кампанія, зьвязаная зь сямʼёй узбэцкага прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева, атрымала сакрэтныя дзяржаўныя кантракты больш як на 100 мільёнаў даляраў, у тым ліку на пастаўку прыроднага газу па завышанай цане найбуйнейшаму вытворцу цэмэнту ў краіне, высьветліла ўзбэцкая служба Радыё Свабода.
Расьсьледаваньне было праведзенае выданьнямі «Бюро» «Laisvės TV», «Sienas» і беларускімі журналістамі-расьследнікамі.
Амаль 282 мільёны людзей па ўсім сьвеце сутыкаюцца з вострым недахопам харчаваньня.
Белстат абнародаваў дадзеныя аб намінальных налічаных заробках у сакавіку па рэгіёнах сфэрах занятасьці.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі павысіла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам. Адпаведная пастанова міністэрства падпісаная 15 красавіка.
Журналісты-расьсьледнікі высьветлілі, што сетка беларускіх, расейскіх і эўрапейскіх кампаній у абыход санкцыяў увозіць з Эўропы ў Расею празь Беларусь люксавыя і грузавыя аўтамабілі.
Урад у Менску ўвёў новыя абмежаваньні супраць краінаў Захаду, якія ўводзілі санкцыі супраць Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб прадпрымальніцкай дзейнасьці, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.
У Беларусі працягвае расьці колькасьць вакансіяў. На 22 красавіка ў цэлым па краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў разьмешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў. Для параўнаньня: 25 сакавіка вакансіяў было амаль на 6 тысячаў менш.
Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Інфармацыю пра гэта апубликавалі на Нацыянальным прававым партале.
Канцэрт на асноўнай пляцоўцы ў Менску будзе каштаваць сама меней 230 тысяч рублёў. Падчас падачы тэндэраў ён патаньнеў у 1,5 раза.
Яшчэ летась улады прызнавалі, што амаль палова дарог у краіне мае патрэбу ў капітальным рамонце. Сёлета кіраўнік Беларусі загадаў чыноўнікам адрамантаваць дарогі да 9 траўня.
Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна зь іх зьвязана з пэнсіяй.
Спажывецкія цэны ў Беларусі растуць значна хутчэй, чым у краінах Эўрапейскага зьвязу, сьведчаць зьвесткі Статыстычнай службы ЭЗ.
Выкрадзеныя тысячы файлаў з тэхналягічнымі дадзенымі групы Volkswagen. Працэс доўжыўся пяць гадоў. Сьляды вядуць у Кітай.
Беларусь заняла 2-е месца ў Эўразійскім эканамічным саюзе па росьце цэн у студзені — сакавіку 2024 год, сьведчыць аналіз даных Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Сьветлагорскі завод зварачных электродаў, якім валодала ўкраінская кампанія, спачатку нацыяналізавалі, а потым перадалі расейскаму прадпрыемству.
Імпарт беларускай алькагольнай прадукцыі ў Расею ў 2023 годзе вырас на 6,5%.
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, ці чакаць беларусам дэвальвацыі, разважае, чаму ўлады ня могуць рэальна абмежаваць імпарт, і адказвае на пытаньне, ці варта чакаць масавай працоўнай міграцыі ў Беларусь.
Супрацоўнік «Гродна Азоту» расказаў Свабодзе, што адбывалася пасьля атакі «Кібэрпартызанаў». Яны 17 красавіка паведамілі пра атаку на завод. Патрабуюць вызваліць частку палітвязьняў.
Улады сутыкнуліся з вострай праблемай недахопу працоўных рук. Спрабуюць яе неяк вырашыць, але ўсе меры зводзяцца галоўным чынам да звыклага спосабу — гвалту, узмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы.
Беларусь прапануе РФ зрабіць «сем сумесных крокаў» для паляпшэньня супрацоўніцтва ў турыстычнай сфэры.
Група беларускіх хакераў узламала ўнутраную сетку прадпрыемства, у выніку чаго паралізаваная праца шэрагу сыстэм.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2024 году павялічыцца на 2,4%, гаворыцца ў вясновым прагнозе Міжнароднага валютнага фонду.
У 2023 годзе Беларусь наведалі 5,8 млн замежных турыстаў, больш за 5 млн зь іх (86,2%) — грамадзяне Расеі. Такія даныя са спасылкай на інфармацыю Белстату прывёў 16 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык.
Толькі за 7 дзён красавіка Беларусь увезла 2191 тону гэтай садавіны з Польшчы. Чаму Беларусь ня можа вырасьціць свае яблыкі? Разьбіраемся.
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці «рэвалюцыі ў аграрным машынабудаўніцтве і сельскай гаспадарцы» і параіў кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў і абласьцей адмовіцца ад «фантазій» у набыцьці імпартнай сельгастэхнікі.
Кампанія падпісала дамову аб арэндзе 10 тысяч квадратных мэтраў у бізнэс-цэнтры на праспэкце Незалежнасьці, які пачынаў будавацца як гатэль Kempinski.
У Беларусі захоўваюцца рызыкі, што рост цэнаў на тавары і платныя паслугі паскорыцца.
Апэратыўнікамі ГУБЭЗ МУС і УБЭЗ УУС Горадзенскай вобласьці «выяўленыя факты сыстэмнай дзелавой карупцыі дваіх кіраўнікоў аграпрадпрыемстваў», паведаміла 15 красавіка МУС, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Расея здолела аднавіць працу часткі ўстановак на нафтаперапрацоўчых заводах, пашкоджаных атакамі ўкраінскіх дронаў.
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка на перамовах у Маскве паскардзіўся кіраўніку расейскага ўраду Міхаілу Мішусціну на рост долі кітайскіх вытворцаў на рынку грузавікоў і сельскагаспадарчай тэхнікі РФ.
Цана нават крыху ўпала.
Нацбанк Беларусі выключыў «ОптыКурс» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў. Гэтая арганізацыя зьявілася ў ліпені 2022 году замест былога «Абсалютбанка», які ў 2021-м трапіў пад санкцыі.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытаньне, ці ўлічваецца праца за мяжой у стаж пры налічэньні пэнсіі ў Беларусі.
Сусьветны банк палепшыў прагноз па эканоміцы Беларусі. У студзені сёлета экспэрты банку давалі ацэнку, што ВУП краіны ў 2024 годзе вырасьце на 0,8%.
Перадача акцый ва ўласнасьць дзяржавы павінна адбыцца да 1 верасьня.
Ліцэнзію трэба будзе атрымліваць на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, рапсу, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насеньня.
У Беларусі ў продажы зьяўляецца ўсё больш прысмакаў, забароненых для ўвозу. У канцы сакавіка ў Менску на паліцах крамаў зьявіліся вафлі Kinder Bueno.
Сальда ў гандлі таварамі склалася адмоўным і дасягнула мінус 399,2 мільёна даляраў у параўнаньні зь леташнім на ўзроўні мінус 342,5 мільёна даляраў.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, ці існуюць пагрозы дэвальвацыі нацыянальнай валюты, расказвае, чаму беларускі экспарт дасягнуў сваёй «столі», і называе галоўную на сёньня праблему беларускіх прадпрыемстваў.
Загрузіць яшчэ